Ватраслаў Ягіч
Ватраслаў Ягіч | |
---|---|
Vatroslav Jagić | |
| |
Дата нараджэння | 6 ліпеня 1838[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 жніўня 1923[1][2][…] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Nikolaus von Jagić[d] |
Род дзейнасці | мовазнавец, педагог, пісьменнік, выкладчык універсітэта, філолаг-класік, філолаг, славіст |
Навуковая сфера | філалогія, славістыка, палеаграфія, археаграфія, літаратуразнаўства |
Месца працы |
Заграбская гімназія, Наварасійскі ўніверсітэт, Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт, Берлінскі ўніверсітэт, Венскі ўніверсітэт |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Франц Міклашыч |
Вядомыя вучні | Boris Lyapunov[d] і Vladimir Ćorović[d] |
Вядомы як | адзін з найбуйнейшых экспертаў у вобласці славянскага мовазнаўства ў другой палове XIX стагоддзя. |
Член у | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ватраслаў Ягіч (харв.: Vatroslav Jagić; 6 ліпеня 1838, Вараждзін — 5 жніўня 1923, Вена) — харвацкі і расійскі філолаг-славіст, член Пецярбургскай АН (1880).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Венскі ўніверсітэт (1860). Прафесар Наварасійскага (1872-74), Берлінскага (1874-80), Пецярбургскага (1881-86) і Венскага (1886—1908) універсітэтаў. Асноўныя працы прысвечаны праблемам мовазнаўства, філалогіі, тэксталогіі, палеаграфіі, фалькларыстыкі, літаратуразнаўства, права, гісторыі (у т. л. гісторыі славяназнаўства). Ягіч адыграў вялікую ролю ў крыніцазнаўстве, падрыхтаваўшы выданні стараславянскіх і паўднёваславянскіх помнікаў. Яму належаць шматлікія даследаванні старажытнаславянскага пісьменства, пра мову стараславянскіх тэкстаў, па гісторыі харвацкай і рускай моў. Значную ўвагу Ягіч надаваў паўднёваславянскаму фальклору, старой харвацкай літаратуры, гісторыі рускай літаратуры 18 ст. Выдавец 1-га міжн��роднага славістычнага часопіса, ініцыятар стварэння і рэдактар «Энцыклапедыі славянскай філалогіі». Аказаў істотны ўплыў на развіццё славістыкі ва ўсіх яе галінах, на аб’яднанне славістычнай працы ў розных краінах, выхаваў некалькі пакаленняў славістаў.
Зноскі
- ↑ а б Vatroslav Jagić // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Vatroslav Jagić // Hrvatski biografski leksikon — 1983.
- ↑ а б в г д Catalog of the German National Library Праверана 9 студзеня 2024.
- ↑ а б в г Яцимирский А. И. Ягич, Игнатий Викентьевич // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1904. — Т. XLI. — С. 486–487.
- ↑ https://parkovi.eu/trazilica-pokojnika Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ а б Ягич, Игнатий // Малая советская энциклопедия / под ред. Н. Л. Мещеряков — 2 — Советская энциклопедия, 1936.
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1838 годзе
- Нарадзіліся ў Вараждзінскай жупаніі
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Вене
- Пахаваныя ў Харватыі
- Прафесары
- Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Вараждзіне
- Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
- Філолагі Аўстрыі
- Філолагі Расіі
- Славісты Расіі
- Постаці аўстрыйскага літаратуразнаўства
- Літаратуразнаўцы Расіі
- Выкладчыкі Адэскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі СПбДУ
- Правадзейныя члены Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
- Правадзейныя члены РАН (1917—1925)
- Постаці расійскай палеаграфіі
- Выкладчыкі Бястужаўскіх курсаў