Перайсці да зместу

Якушонкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Якушонкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 3 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2139
Аўтамабільны код
2
СААТА
2218818111
Якушонкі на карце Беларусі ±
Якушонкі (Беларусь)
Якушонкі
Якушонкі (Віцебская вобласць)
Якушонкі

Якушо́нкі[1] (трансліт.: Jakušonki, руск.: Якушёнки) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Віраўлянскага сельсавета. За 36 км на паўночны захад ад Гарадка, 74 км ад Віцебска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Бычыха на лініі Віцебск — Невель. Рэльеф раўнінны. На паўночным усходзе працякае рака Сутокі (прыток ракі Каменка). На поўдні і ўсходзе ляжыць лясны масіў. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па дарозе Віраўля — Гарадок.

У канцы 18 стагоддзя вёска ў Гарадоцкім павеце Полацкай, з 1802 года ў Віцебскай губерняў, у складзе Езярышчанскага староства. У 1785 годзе вёска з’яўлялася дзяржаўнай уласнасцю. У 1839 годзе ў фальварку Новая Віраўля маёнтка Езярышча, дзяржаўная ўласнасць. У 1847 годзе было 5 дзесяцін сядзібнай зямлі, 16 дзесяцін сенажаці. Адносілася да Віраўлянскага праваслаўнага прыхода. У канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя ў Віраўлянскай воласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні. Належала Нова-Віраўлянскай сельскай грамадзе. У 1895 годзе адкрылі школу граматы (у 1897 годзе — 27 вучняў). У 1905 годзе 181 дзесяціна сельгасугоддзяў. З 15 лютага 1923 года ў Селішчанскай воласці Віцебскага павета, працавала школа 1-й ступені. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Віраўлянскім сельсавеце Гарадоцкага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). З 12 лютага 1935 года ў Мехаўскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну з фронту не вярнуліся 29 жыхароў. З 18 сакавіка 1958 года ў Езярышчанскім раёне. З 25 снежня 1962 года ў Гарадоцкім раёне. У 1999 годзе ў складзе калгаса «Віраўлянскі». У 2012 годзе ў складзе філіяла «Віраўлянскі» замежнага прыватнага сельскагаспадарчага вытворчага УП «Дзецкасельскі-Гарадок».

  • 7 двароў, 84 рэвізскія душы (1785)
  • 74 рэвізскія душы (1839)
  • 9 двароў, 49 сялянскіх душ (1847)
  • 11 двароў, 94 жыхары (1905)
  • 18 двароў, 73 жыхары (1923)
  • 15 двароў, 61 жыхар (1926)
  • 74 жыхары (1959)
  • 50 жыхароў (1970)
  • 5 гаспадарак, 6 жыхароў (2002)
  • 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Якушэ́нкі