Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
Выгляд
Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» | ||
---|---|---|
|
||
Краіна | Беларусь | |
Тып | Медаль | |
Каму ўручаецца |
1. ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў; 2. ветэраны, якія праходзілі службу ў Службе бяспекі, іншыя асобы, у тым ліку замежных дзяржаў, за значны ўклад у развіццё і ўдасканальванне дзейнасці ў сферы дзяржаўнай аховы, у арганізацыю ўзаемадзеяння дзяржаўных органаў і іншых арганізацый са Службай бяспекі. |
|
Падставы ўзнагароджання | У гонар работнікаў Служба бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. | |
Дата заснавання | 1 ліпеня 2019 | |
Статус | уручаецца |
Юбілейны медаль «25 год Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 1 ліпеня 2019 года ўказам № 253 прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Служба бяспекі прэзідэнта створана ў кастрычніку 1994 года на базе ўпраўлення аховы і групы «Альфа» КДБ, а таксама галоўнага ўпраўлення дзяржаховы МУС. У 2019 годзе Служба бяспекі адзначае свой 25-гадовы юбілей[2].