Юбілейны медаль «100 год органам пракуратуры Беларусі»
Выгляд
Юбілейны медаль «100 год органам пракуратуры Беларусі» | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | |||
Тып | юбілейны медаль[d] | ||
Каму ўручаецца |
1. Пракурорскія працаўнікі за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў; 2. ветэраны органаў пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь. |
||
Кім уручаецца | Генеральная пракуратура Рэспублікі Беларусь | ||
Падставы ўзнагароджання | У гонар Пракуратуры Беларусі. | ||
Дата заснавання | 22 лютага 2022 | ||
Статус | уручаецца |
Юбілейны медаль «100 год органам пракуратуры Беларусі» — дзяржаўная ўзнагарода Рэспублікі Беларусь. Заснавана 22 лютага 2022 года[1].
Прадстаўленне да ўзнагароды і ўзнагароджванне
[правіць | правіць зыходнік]Медаль прысуджаецца ў гонар Пракуратуры Беларусі.
Да ўзнагароджвання прадстаўляюцца:
- Пракурорскія працаўнікі за ўзорнае выконванне службовых абавязкаў;
- ветэраны органаў пракуратуры, службовыя асобы дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых дзяржаў, якія ўнеслі значны ўклад ва ўзмацненне законнасці ў Рэспубліцы Беларусь.
Апісанне медаля
[правіць | правіць зыходнік]На правым баку медаля адлюстраваны геральдычны знак пракуратуры, які ўяўляе сабой шчыт, размешчаны над двума скрыжаванымі мячамі. У полі шчыта размешчана выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. Унізе на хвалістай залацістай стужцы, накладзенай на вянок з лісця лаўра і дуба, размешчаны надпіс «1922-2022»[1].