Перайсці да зместу

Эму

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эму

Эму
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Dromaius novaehollandiae Latham, 1790

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  174385
NCBI  8790
EOL  1178369
FW  53353

Эмусямейства бескілявых птушак атрада казуарападобных. 1 род, 1 сучасны від.

Даўжыня 150—190 см, маса 30-55 кг. Эму здольны бегчы з хуткасцю 50 км/гадз. Бу­ро­ва­та-шэрае апярэнне падобнае да футра, кожнае пяро мае доўгі дадатковы стрыжань. У са­мак — го­лы сінява­ты ўча­стак каля вуха, у сам­цоў не апе­раны так­сама гор­ла і бакі шыі. Дзюба прыплюснутая, паднябенне прымитыўнае. Кіля на гру­дзіне няма, хвост і кры­лы моцна рэдукаваныя і не­за­ўважныя звонку. Но­гі трохпальцыя, даўжыня цэўкі рэзка перавышае даўжыню галёнкі. Го­лас гул­кі, на­гадвае рыканне і ўда­ры ў ба­ра­бан; вы­раст тра­хеі, які на­паўняецца паветрам, слу­жыць рэзанатарам.

Знешне эму нагадвае казуара, але не мае ні «шалома», ні скурыстых вырастаў на шыі.

Эму засяляе сухія адкрытыя прасторы Аўстраліі і Тасманіі.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Эму не любіць, як страусы, купацца ў пяску, ён аддае перавагу вадзе, прычым нядрэнна плавае нягледзячы на свае масіўныя памеры.

Сілкуюцца эму пладамі, карэннямі, травой і іншым раслінным кормам. У асноўным кормяцца раніцай. Нярэдка наведваюць пасевы збожжавых культур, наносячы шкоду ўраджаю.

Птушаня эму

У шлюбных гульнях самец і самка эму становяцца адзін насупраць аднаго, схіляюць галовы да самай зямлі і гайдаюць імі над зямлёй. Затым самец вядзе самку да зробленага ім гнязда.

Гняздо эму - рытвінка, выкладзеная травой, лісцем, карой, галінкамі. Эму у адно гняздо адкладаюць яйкі некалькі самак, пасля чаго кладка сукупна налічвае 15-25 яек. Часам у самца бывае толькі адна, якая адкладае 7-8 яек. Высіжваннем займаецца толькі самец. Яно доўжыцца каля двух месяцаў, на працягу якіх самец вельмі мала і рэдка есці. У працэсе высіжвання яйкі з цёмна-зялёных робяцца чорна-фіялетавымі.

Птушаняты вылупляюцца вагой у 0,5 кг. У гэты перыяд вывадак ахоўвае самец, які робіцца вельмі агрэсіўным, і, калі яго патрывожыць, ударам нагі можа зламаць чалавеку косткі.

Аўстралійскія фермеры лічаць, што эму псуюць пасевы, топчуць адведзеныя для авечак пашы, таму гэтыя птушкі вынішчаюцца тысячамі. Акрамя таго, мяса эму аказалася прыдатным ў ежу, а з яек робяць харчовы алей.

  • Folch, A. 1992. Family Dromaidae (Emu) in del Hoyo, J., Elliott, A., & Sargatal, J., eds. Vol. 1. // Handbook of the birds of the world. — Barcelona, 1992. — P. 103. — ISBN 84-96553-42-6.