Шаблон:Падзеі 29 жніўня
Выгляд
ААН: Міжгародны дзень дзеянняў супраць ядзерных выпрабаванняў
Славакія: Дзень Славацкага нацыянальнага паўстання (1944)
- 886: Леў VI становіцца візантыйскім імператарам пасля смерці свайго бацькі Васілія I.
- 1167: Кароль Іерусаліма Амары I Іерусалімскі ажаніўся з візантыйскай прынцэсай Марыяй Камнінай.
- 1535: Войскамі ВКЛ пасля месячнай аблогі быў узяты Старадуб у ходзе вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім княствам Літоўскім.
- 1696: Пастановай канфедарацыйнага сойму мовай дзяржаўнага справаводства ў ВКЛ замест русінскай зацверджаныя польская і лацінская.
- 1702: У ходзе Паўночнай вайны казакі і войска ВКЛ пачалі аблогу Быхава.
- 1831: Майкл Фарадэй прадэманстраваў першы электрычны трансфарматар.
- 1885: Готліб Даймлер атрымаў патэнт на матацыкл.
- 1949: У СССР выпрабавалі першую савецкую атамную бомбу.
- 1949: Югаславія звярнулася да ЗША па фінансавую дапамогу для ліквідацыі вынікаў савецкай эканамічнай блакады.
- 2008: Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй.