Цімафей Іванавіч Святлічны
Цімафей Іванавіч Святлічны | |
---|---|
укр.: Тимофій Іванович Світличний | |
Дата нараджэння | 1 мая 1917 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 чэрвеня 1944 (27 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Гады службы | 1940—1944 |
Званне | гвардыі сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Цімафей Іванавіч Святлі́чны[1] (1 мая 1917 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ц. І. Святлічны нарадзіўся ў сяле Святлічнае Золачыўскага раёна Харкаўскай вобласці Украіны. Атрымаў пачатковую адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 г. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на фронце з 1942 года. Удзельнік Курскай бітвы, вызвалення Смаленскай вобласці, Беларусі.
Разлік «кацюшы» 3-га гвардзейскага мінамётнага палка (3-і гвардзейскі кавалерыйскі корпус, 3-і Беларускі фронт) пад камандаваннем гвардыі сяржанта Ц. Святлічнага асабліва вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. каля вёскі Кажамякі Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. На пераправе праз раку Абалянка батарэя рэактыўных мінамётаў на працягу 6 гадзін вяла бой з праціўнікам, які спрабаваў вырвацца з «віцебскага катла», знішчыла 13 аўтамашын, 4 гарматы, звыш 500 салдат. Баявы экіпаж рэактыўнай устаноўкі ў складзе Ц. І. Святлічнага, П. І. Назаранкі, С. Д. Барадуліна загінуў у гэтым баі.
Гераічны разлік быў пахаваны на месцы бою каля вёскі Кажамякі. У 1959 годзе астанкі воінаў перазахаваны ў брацкай магіле ў горадзе Сянно.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» (пасмяротна, 24.03.1945)
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Помнікі на месцы бою і ў горадзе Сянно
- Імем Героя названа адна з вуліц Сянно
- Бюсты Героя ў пасёлку гарадскога тыпу Золачыў і на радзіме ў сяле Святлічнае
- Імя Героя навечна занесена ў спіс воінскай часткі
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Святлічны Цімафей Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 278. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Светличный, Тимофей Иванович на сайце «Героі краіны»
- Святлічны Цімафей Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
- Нарадзіліся 1 мая
- Нарадзіліся ў 1917 годзе
- Нарадзіліся ў Харкаўскім павеце
- Памерлі 26 чэрвеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Сенненскім раёне
- Пахаваныя ў Сенненскім раёне
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся ў Харкаўскай вобласці
- Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Сяржанты і старшыны СССР