Нямойтаўскі сельсавет
Нямойтаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Сенненскі раён |
Уключае | 46 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Нямойта |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 260 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Нямо́йтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Нямойта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скаса��ання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 2 населеныя пункты (Казлоўка і Папоўка)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Нямойтаўскага сельсавета 25 населеных пунктаў[2]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раснянскага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі)[3]. 30 чэрвеня 2016 года скасавана вёска Кузьміно[4]. 6 красавіка 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены пасёлкі Дружба і Труд[5].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (45 населеных пунктаў) — 1548 чалавек[6], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[7]; паводле перапісу 2019 года (46 населеных пунктаў) — 1260 чалавек[8].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
- ↑ Решение Сенненского районного Совета депутатов от 30 июня 2016 г. № 100 Об упразднении сельского населенного пункта Сенненского района
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 6 апреля 2017 г. № 195 Об изменении границ Немойтовского сельсовета Сенненского района Витебской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.