Францішак Багамолец
Францішак Багамолец | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 19 студзеня 1720 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 красавіка 1784[1] (64 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Павел Юзаф Багамолец[d] |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, драматург, мовазнавец, паэт |
Мова твораў | польская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Францішак Багамолец (польск.: Franciszek Bohomolec; 29 студзеня 1720, Віцебшчына — 24 красавіка 1784) — польскі і беларускі драматург, публіцыст, выдавец.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з віцебскай шляхты. Адзін з 6 сыноў Паўла Багамольца, старосты дварэцкага, адміністратара капыльскага, усвяцкага і невельскага графства, шматкротнага пасла на вальны сойм ад віцебскай шляхты ў 1730-я гады, у шлюбе з Цадроўскай. Падчас вучобы ў Віленскай акадэміі ўступіў у ордэн езуітаў. Пасля заканчэння акадэміі настаўнічаў. У 1747—1749 гадах вывучаў багаслоўе ў ��ыме. Пасля вяртання з-за мяжы ўзначаліў групоўку езуітаў, якая імкнулася да пераўтварэнняў у грамадстве і народнай асвеце. Выкладаў рыторыку ў Віленскім, з 1752 года ў Варшаўскім езуіцкіх калегіумах. У Варшаве згуртаваў вакол сябе суполку з свецкіх і духоўных прыхільнікаў рэформ, т.зв. «кузню Багамольца». Вылучаўся шматбаковай дасведчанасцю. Стала жыў у Варшаве, сябраваў з палітычнай элітай. Быў адным з заснавальнікаў польскай драматургіі (канвіктарскіх п’ес), паэтаў, прапагандыстаў адукацыі і культуры на роднай (польскай) мове. Заснаваў і рэдагаваў у Варшаве часопісы «Wiadomości Uprzywilejowane Warszawskie» («Варшаўскія прывілейныя навіны»), «Kurier Warszawski» («Варшаўскі кур’ер»).
Творчасць, выдавецкая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Стварыў больш за 20 камедый для школьнага тэатра («Модныя кавалеры», «Хітры гаспадар», «Польскі парыжанін» і інш.), у якіх з пазіцый памяркоўнага асветніцтва крытыкаваў норавы Рэчы Паспалітай, заганы шляхты. Яго п’есы «Добры пан» і «Жаніцьба па календары» вострасацыяльныя паводле пастаўленых у іх пытанняў. У «Добрым пане», дзе на сцэну выведзены сяляне, праводзіцца думка пра іх роўнасць са шляхтай. Складаў вершы.
Апублікаваў у серыі «Збор польскіх летапісаў» (т. 1—4, 1764—68) хронікі М. Бельскага, М. Стрыйкоўскага, М. Кромера, А. Гваньіні. Выдаў пісьмы Я. Каханоўскага, П. Каханоўскага, С. Любамірскага, М. Сарбеўскага.
Будучы паслядоўным асветнікам, Ф. Багамолец выступаў супраць засілля ў літаратуры лацінскай мовы, але дапускаў запазычанні з блізкароднасных моў, у т.л. і беларускай, ці як ён гаварыў «русінскай мовы». Збіраў беларускія прыказкі і прымаўкі, якімі хацеў дапоўніць зборнік С. Рысінскага.
Ф. Багамолец меў непасрэднае дачыненне да першай польскай оперы — «Ашчасліўленая беднасць», напісанай паводле яго лібрэта кампазітарам М. Каміньскім і пастаўленай 11 ліпеня 1778 ў Нацыянальным тэатры ў Варшаве.
Зноскі
- ↑ Franciszek Bohomolec // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Багамолец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Мальдзіс А., Мархель У. Пачатак станаўлення новай літаратуры // Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў. Т. 2. — 2-е выд. — Мн., 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Багамолец
- Нарадзіліся 19 студзеня
- Нарадзіліся ў 1720 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебскім ваяводстве
- Памерлі 24 красавіка
- Памерлі ў 1784 годзе
- Памерлі ў Варшаве
- Пахаваныя на Паванзкоўскіх могілках
- Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Драматургі Польшчы
- Публіцысты Польшчы
- Езуіты
- Езуіты Вялікага Княства Літоўскага