Фленсбургскі ўрад
Гістарычная дзяржава | |||||
Фленсбургскі ўрад | |||||
---|---|---|---|---|---|
Flensburger Regierung | |||||
|
|||||
Гімн: Гімн Германіі | |||||
|
|||||
|
|||||
Сталіца | Фленсбург | ||||
Мова(ы) | Нямецкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Грашовая адзінка | Рейхсмарка | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Кіраўнікі дзяржавы | |||||
Рэйхспрэзідэнт | |||||
• 30 красавіка — 23 мая 1945 | Карл Дзёніц | ||||
Галоўны міністр | |||||
• 1 — 23 мая 1945 | Людвіг Шверын фон Крозіг | ||||
Гісторыя | |||||
• 30 красавіка 1945 | Смерць Адольфа Гітлера | ||||
• 1 — 2 мая 1945 | Фармаванне ўрада | ||||
• 8 мая 1945 | Капітуляцыя Германіі | ||||
• 23 мая 1945 | Роспуск урада |
Фленсбургскі ўрад, таксама вядомы як «Фленсбургскі кабінет» і «ўрад Дзёніца» (ням.: Flensburger Regierung, ням.: Flensburger Kabinett, ням.: Regierung Dönitz) — кароткачасовы нямецкі ўрад, які спрабаваў кіраваць яшчэ не акупаванай тэрыторыяй Трэцяга Рэйха на працягу большай часткі мая 1945 года ў канцы Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Урад быў сфармаваны пасля самагубства Адольфа Гітлера падчас бітвы за Берлін 30 красавіка 1945 года, на чале яго стаяў грос-адмірал Карл Дзёніц.
Урад зваўся «фленсбургскім», калі горад Фленсбург недалёка ад мяжы з Даніяй быў месцазнаходжаннем Дзёніца і яго атачэння. У сувязі з хуткім наступам саюзнікаў фактычная юрысдыкцыя гэтага ўрада шырылася толькі на вузкую палосу зямлі ад аўстрыйскай мяжы да Берліна і дацкай мяжы, прытым пасля 8 мая 1945 года ўрад рэальна кантраляваў толькі Фленсбург і навакольныя тэрыторыі. 23 мая 1945 года ўсе сябры Фленсбургскага ўрада былі арыштаваны Саюзнікамі, з прычыны чаго ён спыніў сваё існаванне.
Утварэнне
[правіць | правіць зыходнік]У сваім тэстаменце Гітлер прызначыў Дзёніца сваім наступнікам. Дзёніц быў прызначаны на пасаду не фюрара, а рэйхспрэзідэнта, пасаду якую Гітлер фактычна скасаваў у 1934 годзе пасля смерці Гіндэнбурга, стаў фюрарам (адначасна рэйхспрэзідэнтам і рэйхсканцлерам). Міністр прапаганды Ёзэф Гебельс стаў новым рэйхсканцлерам, а Марцін Борман — «міністрам партыі», што дэ-факта дало яму кантроль над НСДАП. У гэтым жа тэстаменце Гітлер звінаваціў Герынга і Гімлера у здрадзе і выключыў іх з партыі і ўрада. Герынг тым часам знаходзіўся ў Баварыі пад арыштам і наглядам СС, Гімлер жа быў разам з Дзёніцам, але не быў ім інфармаваны аб тым, што Гітлер абвясціў яго здраднікам.
1 мая 1945 года Дзёніц даведаўся аб тым, што Гітлер скончыў жыццё самагубствам, і аб тым, што ён (Дзёніц) прызначаны рэйхспрэзідэнтам. У той жа дзень здзейсніў самагубства Гебельс, а Борман, як паведамлялася, збег з фюрарбункера, і тады Дзёніц папрасіў Людвіга Шверына фон Крозіга, былога міністра фінансаў, замяніць Гебельса на пасадзе канцлера. Крозіг, аднак, катэгарычна адмовіўся, і ў выніку яны з Дзёніцам сышліся на тым, што Крозіг стане «прэм’ер-міністрам».
У ноч з 1 на 2 мая 1945 года Дзёніц выступіў са сваім першым радыёзваротам да нацыі, у якім ён казаў пра «гераічную смерць» Гітлера і пра тое, што вайна будзе працягвацца «ў імя выратавання Германіі ад разбурэння надыходнымі бальшавікамі». Аднак, натуральна, Дзёніц яшчэ да свайго ўступу на пасаду разумеў, што Германія ляжыць на мяжы краху і вермахт ужо не можа аказваць рэальны супраціў саюзным войскам. Цягам усяго свайго кароткага кіравання вялікую частку сваіх высілкаў ён прыклаў да таго, каб захаваць вернасць астатніх германскіх войскаў кіравальнаму рэжыму, і спрабаваў уладкаваць так, каб нямецкія войскі здаліся амерыканскім ці брытанскім войскам, але не савецкім, бо баяўся, што яны ў гэтым выпадку сутыкнуцца з рэпрэсіямі.
Урад Шверына фон Крозіга, намінальны кабінет міністраў Фленсбургскага ўрада, правёў сваю першую нараду ў Мюрвіку побач з Фленсбургам (цяпер Мюрвік — частка Фленсбурга) 5 мая 1945 года.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]По патрабаванні Дзёніца фельдмаршал Вільгельм Кейтэль і генерал Альфрэд Ёдль паспрабавалі накіраваць сілы Вермахта, якія яшчэ засталіся, супраць войскаў саюзнікаў на захадзе.
5 мая 1945 года Дзёніц паслаў адмірала Ганса-Георга фон Фрыдэбурга, яго наступніка на пасадзе галоўнакамандуючага ВМС Трэцяга Рэйха, да генерала войскаў ЗША Дуайта Эйзенхаўэра ў яго штаб-кватэру ў Рэймсе, Францыя, каб пачаць перамовы аб капітуляцыі Трэцяга Рэйха перад заходнімі Саюзнікамі. Ёдль прыбыў туды крыху пазней. Дзёніц загадаў ім зацягваць перамовы як мага даўжэй, каб нямецкія войскі і ўцекачы маглі здацца менавіта заходнім дзяржавам. Аднак Эйзенхаўэр заявіў, што не патрывае падобных падкопаў, і пагражаў зачыніць фронт, што азначала б, што германскія салдаты, якія паспрабавалі перасекчы яго лінію, будуць забіты, а астатнім давядзецца здавацца савецкім войскам. Калі Дзёніц даведаўся пра гэта, ён упаўнаважыў Ёдля падпісаць акт аб безумоўнай капітуляцыі а 1:30 раніцы 7 мая 1945 года. Гэты акт аб капітуляцыі ўтрымваў фразу пра тое, што «усе сілы, што знаходзяцца пад германскім кантролем, павінны спыніць актыўныя баявыя дзеянні а 23:01 па цэнтральнаеўрапейскім часе 8 мая 1945 года». Па патрабаванні Сталіна 8 мая 1945 года, незадоўга до поўначы, працэдура падпісання была паўторана ў Берліне перад маршалам Жукавым, маршалам авіяцыі Артурам Тэдэрам ад Вялікабрытаніі і прадстаўніком Эйзенхаўэра (ён падпісаўся як «Вярхоўны Галоўнакамандуючы Саюзных экспедыцыйных сіл», хоць на справе быў намеснікам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага) генералам амерыканскіх ВПС Карлам Спаатсам, якія паставілі подпіс ад імя ЗША. Ад Трэцяга Рэйха другі акт аб капітуляцыі падпісалі фон Фрыдэбург, Кейталь і Штумпф. Тым часам Другая сусветная вайна ў Еўропе афіцыйна завяршылася, хоць на справе асобныя бітвы яшчэ працягваліся, бо пад кантролем Трэцяга Рэйха яшчэ заставаліся некаторыя тэрыторыі з баяздольнымі войскамі, не ўсе з якіх пагадзіліся падначаліцца загаду аб капітуляцыі.
Склад кабінета
[правіць | правіць зыходнік]- Грос-адмірал Карл Дзёніц, рэйхспрэзідэнт, вайсковы міністр;
- Граф Людвіг Шверыг фон Крозіг, прэм’ер-міністр, міністр замежных спраў і міністр фінансаў;
- Вільгельм Штукарт, міністр унутраных спраў і міністр навукі, выхавання і народнай адукацыі;
- Альберт Шпеер, міністр эканомікі і міністр ваеннай прамысловасці;
- Герберт Баке, міністр харчавання і сельскай гаспадаркі;
- Вернер Наўман, міністр народнай асветы і прапаганды;
- Ота Цірак, міністр юстыцыі (7 мая 1945 года яго змяніў Герберт Клем);
- Франц Зельтэ, міністр працы і сацыяльнай абароны;
- Юліус Дорпмюлер, міністр шляхоў зносін і міністр пошт.
- Вернер Чынч, міністр навукі, выхавання і народнай адукацыі;
- Альфрэд Ёдль, міністр без партфеля, выканаўца абавязкаў начальніка Вярхоўнага камандавання вермахта і начальніка Генеральнага штаба сухапутных войскаў;
- Паўль Вегенер, шэф грамадзянскага кабінета ў рангу імперскага статс-сакратара
На чале родаў войскаў усталі:
- сухапутныя войскі — генерал-фельдмаршал Фердынанд Шорнер;
- вайскова-паветраныя сілы (Люфтвафэ) — генерал-фельдмаршал Роберт рытар фон Грэйм;
- вайскова-марскія сілы (Крыгсмарынэ) — генерал-адмірал Ганс-Георг фон Фрыдэбург
Генерал-палкоўнік Альфрэд Ёдль як начальнік Генеральнага штаба прадстаўляў Дзёніца ў перамовах з саюзнікамі ў Рэймсе, Францыя. Фельдмаршал Вільгельм Кейтэль прадстаўляў Дзёніца ў перамовах з Чырвонай Арміяй у Берліне.
Спыненне існавання
[правіць | правіць зыходнік]Былы міністр узбраенняў Альберт Шпеер палічыў, што пасля капітуляцыі Трэцяга Рэйха Фленсбургскі ўрад павінен самараспусціцца. Аднак Дзёніц і іншыя міністры вырашылі працягнуць яго існаванне ў надзеі стаць часовым урадам пасляваеннай Германіі.
У сваёй прамове пра перамогу брытанскага народа Уінстан Чэрчыль дэ-факта прызнаў паўнамоцтвы Фленсбургскага ўрада, прынамсі — да падпісання акта аб безумоўнай капітуляцыі, калі Чэрчыль удакладніў, што капітуляцыя была санкцыянавана «грос-адміралам Дзёніцам, прызначаным кіраўніком Германскай дзяржавы». Аднак пасля безумоўнай капітуляцыі Фленсбургскі ўрад не быў прызнаны саюзнікамі.
20 мая савецкі ўрад ясна даў зразумець, што ён думае пра Фленсбургскі ўрад. Ён абрынуўся на адміністрацыю Дзёніца, называючы яго «бандай Дзёніца» і ўчыніў рэзкую крытыку на любыя ідэі пра тое, каб прызнаць за ім якую-небудзь юрыдычную сілу.
23 мая 1945 года брытанскі афіцэр сувязі адправіўся ў штаб-кватэру Дзёніца ў Фленсбургу і папрасіў даць яму пагаварыць з усімі сябрамі ўрада. Потым ён зачытаў ім загад генерала Эйзенхаўэра пра роспуск Фленсбургскага ўрада і арышт ўсіх яго сябраў.
Вакуум улады, што паўстаў пасля арышту Фленсбургскага ўрада, быў ухілены 5 чэрвеня 1945 года, калі прадстаўнікі саюзных дзяржаў падпісалі Дэкларацыю аб паразе Германіі і ўстанаўленні на яе тэрыторыі вярхоўнай улады адміністрацый саюзнікаў.
Такім чынам, хоць пасля 5 чэрвеня 1945 года Германія працягнула існаваць як адна нацыя, яна была пастаўлена пад поўны кантроль Саюзнага Ваеннага Акупацыйнага Урада.
На пачатковым этапе акупацыі Германіі ўлада ажыццяўлялася ўсімі чатырма дзяржавамі ва ўсіх акупацыйных зонах праз саюзны Кантрольны савет, які можна лічыць наўпростым наступнікам адміністрацыі Дзёніца як урада Германіі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К. А. Кто был кто в Третьем рейхе: Биографический энциклопедический словарь. — М.: АСТ; Астрэль, 2002. — С. 866—867. — 942 [2] с. — ISBN 5-17-015753-3 (АСТ) ; 5-271-05091-2 (Астрэль).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Gerhard Paul: Der letzte Spuk in der Zeit 19/2005
- Das Kriegsende 1945 in Deutschland. Workshop des Militärgeschichtlichen Forschungsamtes (MGFA) Potsdam. Tagungsbericht
- Erklärung in Anbetracht der Niederlage Deutschlands und der Übernahme der obersten «Regierungsgewalt hinsichtlich Deutschlands» Архівавана 5 красавіка 2018.
- Militärische Kapitulationsurkunde vom 8. Mai 1945