Перайсці да зместу

Акт капітуляцыі Германіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Капітуляцыя Германіі)
Акт капітуляцыі Германіі

Акт безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл (англ.: German Instrument of Surrender, фр.: Actes de capitulation de l'Allemagne nazie, ням.: Bedingungslose Kapitulation der Wehrmacht) — юрыдычны дакумент, згодна якога з 23 га��зін 01 хвіліны 8 мая 1945 года па цэнтральна-еўрапейскім часе (з 01.01, 9 мая па маскоўскім часе), застаючыся ў раёнах размяшчэння, германскія войскі павінны былі спыніць баявыя дзеянні на ўсіх франтах. Гэта пазначыла завяршэнне Другой сусветнай вайны ў Еўропе[1].

Акт быў падпісаны прадстаўнікамі Вярхоўнага камандавання вермахта, вярхоўнага камандавання Заходніх саюзнікаў і Савецкага Саюза. Час падпісання: 7 мая ў 02:41 (па сярэднееўрапейскім часе).

Начальнік Вярхоўнага камандавання вермахта генерал-палкоўнік Альфрэд Іодль падпісаў Акт, як прадстаўнік вермахта. Капітуляцыю прынялі: ад англа-амерыканскага боку генерал-лейтэнант арміі ЗША, начал��нік Галоўнага штаба Саюзных экспедыцыйных сілаў Уолтэр Бедэл Сміт, ад СССР — прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання пры камандаванні саюзнікаў генерал-маёр Іван Суслапараў. Таксама Акт падпісаў намеснік начальніка Штаба нацыянальнай абароны Францыі брыгадны генерал Франсуа Севезо як сведак.

Капітуляцыя нацысцкай Германіі ўступіла ў сілу 8 мая ў 23:01 (па сярэднееўрапейскім часе). Дакумент быў складзены на англійскай мове, і толькі англійскі тэкст прызнаны афіцыйным. Аднак, па патрабаванні Сталіна, 8 мая ў прыгарадзе Берліна Карлсхорсце адбылася цырымонія другога падпісання капітуляцыі. Дата афіцыйнага аб’яўлення аб падпісанні капітуляцыі (8 мая ў Еўропе і Амерыцы, 9 мая ў СССР) стала святкавацца як Дзень Перамогі адпаведна ў Еўропе і ў СССР.