Перайсці да зместу

Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне
чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně
Міжнародная назва англ.: Tomas Bata University in Zlín
Заснаваны 2001
Краіна
Размяшчэнне Злін
Сайт utb.cz

Універсітэт Тамаша Баці ў Зліне (чэшск.: Univerzita Tomáše Bati ve Zlíně) — чэшская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Злін.

Характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

У 1960 годзе ў Зліне быў створаны філіял факультэта механікі і хімічнай інжынерыі Славацкага тэхнічнага ўніверсітэта ў Браціславе, а ў 1963 годзе ён перайшоў у склад Тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно. 15 красавіка 1969 года ў Зліне быў заснаваны тэхналагічны факультэт у складзе Тэхнічнага ўніверсітэта ў Брно, а ў 1995 годзе ў ягоных рамках быў створаны факультэт менеджменту і эканомікі. Праз два гады быў створаны інстытут рэкламы і маркетынгавых камунікацый (з 2002 года — факультэт мультымедыйных камунікацый). 14 лістапада 2000 года прэзідэнт Вацлаў Гавел падпісаў закон аб стварэнні Універсітэта Томаша Баці ў Зліне, які афіцыйна заснаваў універсітэт 1 студзеня 2001 года.

  • Тэхналагічны факультэт
  • факультэт менеджменту і эканомікі
  • факультэт мультымедыйных камунікацый
  • факультэт прыкладной інфарматыкі
  • факультэт гуманітарных навук
  • факультэт лагістыкі і антыкрызіснага кіравання
  1. Directory of Open Access Journals — 2003.