Перайсці да зместу

Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык
Дата нараджэння 15 студзеня 1985(1985-01-15) (39 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчык універсітэта
Навуковая сфера гісторыя, этнаграфія
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка

Уладзімір Яўгенавіч Аўсейчык (нар. 15 студзеня 1985 года ў в. Салаўіха Пастаўскага раёна) — беларускі гісторык, этнограф, кандыдат гістарычных навук.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў ў 2007 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. У 2008 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2008-2012 гадах навучаўся ў аспірантуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія».

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Этнаграфія, этналогія і антрапалогія» абараніў 28 лістапада 2013 года ў Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Эвалюцыя пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя». Навуковы кіраўнік - Міхаіл Фёдаравіч Піліпенка.

З 2007 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З'яўляўся выкладчыкам, старэйшым выкладчыкам і дацэнтам кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта ў 2007-2014 гадах, загадчыкам кафедры архітэктуры інжынерна-будаўнічага факультэта ў 2014-2018 гадах, з 2018 года працуе на пасадзе дацэнта кафедры гісторыі і турызму гуманітарнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням этнаграфіі, гісторыі Беларусі ХХ-ХХІ стагоддзяў, гістарычнага краязнаўства Паўночнай Беларусі і інш. Праводзіць самастойныя палявыя этнаграфічныя даследаванні Беларускага Падзвіння. Ён упершыню ў айчыннай этнаграфіі прасачыў эвалюцыю пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння ў ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя, вы��начыў фактары яе эвалюцыі, прасачыў дынаміку і раскрыў асноўныя напрамкі змен у пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння, ахарактарызаваў сучасны стан, выявіў лакальныя адрозненні ў пахавальных і памінальных абрадах беларусаў Падзвіння і інш.

Выбраныя навуковыя артыкулы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вобраз старавераў у народнай культуры беларусаў Падзвіння ў ХІХ – першай палове ХХ ст. / У. Я. Аўсейчык // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. - 2008. Вы��. 5. – С. 316-322.
  • Пахавальна-памінальная абраднасць беларусаў Падзвіння: гістарыяграфія і сучасны стан даследаванняў / У. Я. Аўсейчык // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. – 2009. – № 7. – С. 61-70.
  • Пахавальна-памінальная абраднасць вясковага беларускага насельніцтва Падзвіння ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя / У. Я. Аўсейчык // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. – 2010. – № 7. – С. 199-210.
  • Фактары эвалюцыі пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў у XX – пачатку XXI стагоддзя / У. Я. Аўсейчык // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. - 2010. – Вып. 8. - С. 275-280.
  • Эвалюцыя пахавання "нячыстых" нябожчыкаў у ХХ – пачатку ХХІ стагоддзя (па матэрыялах беларусаў Падзвіння) / У. Я. Аўсейчык // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. - 2011. - Вып. 11. – С. 317-323.
  • Восеньскія Дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты / У. Я. Аўсейчык // Веснік Полацкага дзяржаўнага універсітэта. – 2012. – № 9. – С. 35-44.
  • Сучасны стан пахавальна-памінальнай абраднасці вясковага беларускага насельніцтва / У. Я. Аўсейчык // Современная молодёжь и общество. - 2014. - Вып. 2. – С.56-61.

Вучэбна-метадычныя выданні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Міфалогія: вучэб.-метад. компл. / У.Я. Аўсейчык. – Наваполацк: ПДУ, 2014. – 156 с.