Перайсці да зместу

Уладзімір Міхайлавіч Малец

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Уладзімір Міхайлавіч Малец
намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі[d]
2006 — 2011

Нараджэнне 18 кастрычніка 1955(1955-10-18) (69 гадоў)
Адукацыя
Узнагароды

Уладзімір Міхайлавіч Малец (нар. 18 кастрычніка 1955, в. Геранёны Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі палітык.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут (інжынер-будаўнік), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання КПБ (палітолаг). Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Ашмянскага райвыканкама Гродзенскай вобласці. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў інжынерам Лідскай майстэрні праектна-тэхналагічнага інстытута «Сельгастэхпраект» Гродзенскай вобласці, інжынерам, старшым інжынерам будаўнічага трэста № 19 горада Ліды, інструктарам, загадчыкам прамыслова-транспартнага аддзела Лідскага гаркама КПБ, галоўным інжынерам упраўлення капітальнага будаўніцтва Лідскага гарвыканкама, старшынёй Лідскага гарадскога Савета народных дэпутатаў, старшынёй Лідскага гарвыканкама, намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама. Намеснік Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь (2006—2011).

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання[1].

Узнагароджаны юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Зноскі