Геранёнскі сельсавет
Геранёнскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Іўеўскі раён |
Уключае | 36 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Геранёны |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940, 6 жніўня 1979 |
Дата скасавання | 15 мая 1963 |
Насельніцтва (2019) | 1 933 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Геранё́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Геранёны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 4 студзеня 1958 года ў склад сельсавета з Кудэйшынскага сельсавета перададзена вёска Махалы[1]. 5 чэрвеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Кудэйшынскага сельсавета[2]. 29 красавіка 1960 года ў склад Суботніцкага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (Бычкі, Ёдзенцы, Квяткоўцы, Кудэйшы, Лынтупы I, Лынтупы II, Петрыманы, Рудэўшчына і Слесары)[3]. 15 мая 1963 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Жылеўскага сельсавета[4].
6 жніўня 1979 года цэнтр Жылеўскага сельсавета перанесены ў вёску Геранёны, а сельсавет перайменаваны ў Геранёнскі[5]. 17 жніўня 2015 года скасаваны хутар Завяргані[6].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (37 населеных пунктаў) — 2365 чалавек[7], з іх 49,2 % — беларусы, 47,6 % — палякі, 2,4 % — рускія[8]; паводле перапісу 2019 года (36 населеных пунктаў) — 1933 чалавекі[9].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 студзеня 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 чэрвеня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 6.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
- ↑ Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
- ↑ Решение Ивьевского районного Совета депутатов от 17 августа 2015 г. № 55 Об упразднении хутора Завергани Геранёнского сельсовета Ивьевского района Гродненской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.