Уладзімір Антонавіч Ралько
Уладзімір Антонавіч Ралько | |
---|---|
Нараджэнне |
30 ліпеня 1922 |
Смерць |
29 лістапада 2006 (84 гады) |
Месца пахавання | |
Партыя | |
Бітвы | |
Узнагароды |
Уладзімір Антонавіч Ралько́[1] (30 ліпеня 1922, вёска Падарэссе, Старадарожскі раён, Мінская вобласць — 29 лістапада 2006) — гаспадарчы і дзяржаўны дзеяч, старшыня калгаса «Аснежыцкі» (1950—1992)[1], удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, двойчы Герой Сацыялістычнай Працы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе быў залічаны курсантам Краснадарскага авіяцыйнага вучылішча. У 1942 годзе навучаўся на курсах малодшых афіцэраў і ў якасці стрэлка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка быў накіраваны ў дзеючую армію.
Ваяваў на фронце з 1942 года ў якасці стралка-радыста цяжкага бамбардзіроўшчыка ТБ-3. У пачатку лета 1942 года пры выкананні баявога задання быў збіты над Крымам. Увесь экіпаж трапіў у палон. У. А. Ралько быў кантужаны і разам з іншымі членамі экіпажа апынуўся ў лагеры ў Ровенскай вобласці. Пасля яму ўдалося з лагера збегчы. У чэрвені 1942 года стаў байцом партызанскага атрада Каржа. Быў прызначаны кулямётчыкам, затым — камандзірам аддзялення, узвода. У верасні 1942 года стаў сакратаром камсамольскай арганізацыі партызанскага атрада. У баях адрозніваўся смелымі рашучымі дзеяннямі. Удзельнічаў у дзясятках партызанскіх баёў.
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 18 студзеня 1958 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзіміру Антонавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат».
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 23 лютага 1976 года за вялікія поспехі, дасягнутыя ў выкананні плану развіцця сельскай гаспадаркі краіны Ралько Уладзімір Антонавіч узнагароджаны ордэнам Леніна і другім залатым медалём «Серп і Молат». Стаў двойчы Героем Сацыялістычнай Працы.
Член КПСС з 1950 года. Член Брэсцкага абкама КПБ і ЦК КПБ, Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1963), дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1966—1970, 1974—1984). Намеснік Старшыні Вярхоўнага Савета БССР у 1985—1990 гадах[1].
Творы
[правіць | правіць зыходнік]- Всего достигнешь, если любишь труд. — Мн., 1966.
- Оснежский поиск. — Мн., 1979.
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ралько Уладзімір Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 287. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ралько́ Уладзімір Антонавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 621. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Нарадзіліся 30 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Падарэссі
- Памерлі 29 лістапада
- Памерлі ў 2006 годзе
- Памерлі ў Пінскім раёне
- Пахаваныя ў Пінскім раёне
- Члены КПСС
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Нарадзіліся ў Старадарожскім раёне
- Двойчы Героі Сацыялістычнай Працы
- Члены ЦК КПБ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 5-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 9-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 10-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання
- Старшыні калгасаў
- Ганаровыя грамадзяне Пінскага раёна