Перайсці да зместу

Вярхоўны Савет БССР

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вярхоўны Савет БССР[1]
Вярхоўны Савет Беларускай ССР[2]
Герб
Тып
Тып Савет
Дзяржава  Беларуская ССР
Гісторыя
Дата заснавання 1938
Дата скасавання 18 верасня 1991
Папярэднік Беларусь ЦВК БССР і Усебеларускі з'езд Саветаў
Пераемнік Беларусь Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь
Структура
Членаў Дынамічны склад (па норме: 1 дэпутат на 20 тысяч чалавек насельніцтва) (1938—1978)
485 (1978—1990)
360 (1990—1991)
Апошнія выбары 1990

Вярхоўны Савет БССР, Вярхоўны Савет Беларускай ССР — у 19381990 гадах — вышэйшы орган дзяржаўнай улады БССР; у 19901991 гадах — увесь час дзеючы парламент.

Вярхоўны Савет БССР з 1938 года з’яўляўся правапераемнікам Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР. Першапачаткова абіраўся грамадзянамі БССР па выбарчых акругах тэрмінам на 4 года па норме адзін дэпутат на 20 тысяч насельніцтва. Канстытуцыя 1978 года зацвердзіла тэрмін паўнамоцтваў у 5 гадоў і фіксаваную колькасць дэпутатаў у 485 чалавек.

Усяго было праведзена 12 выбарных скліканняў Вярхоўнага савета БССР.

Выбары прайшлі 26 чэрвеня 1938 года, дадатковыя выбары адбыліся пасля ўваходжання Заходняй Беларусі ў склад БССР пасля вераснёўскага паходу Чырвонай Арміі 1939 года.

Выбары прайшлі 9 лютага 1947 года. Першая сесія Вярхоўнага Савета БССР другога склікання, якая адбылася 12—14 сакавіка 1947 года, утварыла ўрад БССР у складзе 35 чалавек, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны П. К. Панамарэнка.

Выбары прайшлі 15 лютага 1951 года. 5 красавіка 1951 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР трэцяга склікання быў сфармаваны новы беларускі ўрад, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны А. Я. Кляшчоў (25 ліпеня 1953 года Старшынёй Савета Міністраў быў прызначаны К. Т. Мазураў).

Выбары прайшлі 27 лютага 1955 года. 30 сакавіка 1955 года Вярхоўны Савет БССР чацвёртага склікання сфармаваў новы склад беларускага ўрада, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны К. Т. Мазураў.

Выбары прайшлі 1 сакавіка 1959 года. 9 красавіка 1959 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР пятага склікання быў утвораны новы склад урада ў складзе 22 чалавек, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны Ц. Я. Кісялёў.

Выбары прайшлі 3 сакавіка 1963 года. 21 сакавіка 1963 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР шостага склікання быў сфармаваны новы склад беларускага ўрада, складаўся з 28 чалавек, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны Ц. Я. Кісялёў.

Выбары прайшлі 12 сакавіка 1967 года. 21 красавіка 1967 года сесія Вярхоўнага Савета БССР сёмага склікання сфармавала новы склад беларускага ўрада, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны Ц. Я. Кісялёў.

Выбары прайшлі 13 чэрвеня 1971 года. Першая сесія Вярхоўнага Савета БССР восьмага склікання 16 чэрвеня 1971 года сфармавала новы склад урада БССР, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны Ц. Я. Кісялёў.

Выбары прайшлі 15 чэрвеня 1975 года. 24 ліпеня 1975 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР дзявятага склікання быў утвораны новы склад урада БССР, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны Ц. Я. Кісялёў (11 снежня 1978 года Старшынёй Савета Міністраў быў прызначаны А. Н. Аксёнаў).

Выбары прайшлі 24 лютага 1980 года. 13 сакавіка 1980 года першая сесія Вярхоўнага Савета БССР дзясятага склікання ўтварыла новы склад урада БССР, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны А. Н. Аксёнаў.

Выбары прайшлі 24 лютага 1985 года. 28 сакавіка 1985 года на першай сесіі Вярхоўнага Савета БССР адзінаццатага склікання быў утвораны новы склад урада БССР, Старшынёй Савета Міністраў БССР быў прызначаны У. І. Бровікаў.

Выбары прайшлі 4 сакавіка 1990 года і сталі адзінымі выбарамі ў савецкай Беларусі, якія праводзіліся на альтэрнатыўнай аснове.

Старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР

[правіць | правіць зыходнік]

Старшыні Вярхоўнага Савета Беларускай ССР у 1990—1991 гадах

[правіць | правіць зыходнік]

У маі 1990 года пасада Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета была скасавана, а яго функцыі перададзены Старшыні Вярхоўнага Савета БССР. Такім чынам, пры падобнай назве, пасада Старшыні Вярхоўнага савета БССР у 1990—1991 гадах па ролі і абавязках вельмі адрознівалася ад аднайменнай пасады да 1990 года.

Зноскі