Уладзімір Іванавіч Тубеліс
Уладзімір Іванавіч Тубеліс | |
---|---|
Нараджэнне |
28 кастрычніка 1911 |
Смерць | 1955 |
Партыя | |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Уладзімір Іванавіч Тубеліс (28 кастрычніка 1911, Віцебск — 1955) — дзяржаўны і грамадскі дзеяч, удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС (з 1939).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 28 кастрычніка 1911 года ў Віцебску ў сям’і рабочага. У 1921 годзе сям’я пераехала ў Сенненскі раён Віцебскай вобласці. У дзесяцігадовым узросце пачаў батрачыць у кулака. У 1929 годзе сям’я ўступіла ў калгас. З 1928 года па 1930 год вучыўся ў цэнтральнай школе УЛКСМ г. Свярдлоўска. З 1931 года па 1939 год працаваў на кіруючых пасадах партыйных і савецкіх органаў.
У 1939 годзе пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР камандзіраваны на работу ў Вілейскую вобласць начальнікам абласнога аддзела будматэрыялаў. З 1940 года да чэрвеня 1941 года — інструктар Вілейскага абкама КПБ. У маі 1942 годзе накіраваны ў тыл ворага камісарам партызанскай брыгады імя Гастэлы, якая кантралявала тэрыторыю Ашмянскага раёна. Адначасова з’яўляўся сакратаром падпольнага Ашмянскага РК КПБ.
Пасля вызвалення Ашмянскага раёна ад нямецкіх войск працаваў сакратаром Ашмянскага РК КПБ (1944—1949). Пасля вучыўся ў Мінскай рэспубліканскай партшколе пры ЦК КПБ, працаваў на кіруючых пасадах партыйных і дзяржаўных устаноў. Дэпутат Вярхоўнага Совета БССР (1947—1951).
Імем Тубеліса названа адна з вуліц г. Ашмяны.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджны ордэнам Айчыннай вайны 1-й ступені, медалямі «Партызану Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступені», «За перамогу над фашысцкай Германіяй», ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Брыгада імя М. Ф. Гастэлы// Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.320-321. (Партызанскія фарміраванні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Ашмянскага раёна).
- Буслович, И. Посланец-коммунист, секретарь подпольного райкома: о Тубелисе Владимире Ивановиче/ Ирина Буслович // Ашмянскі веснік. — 2019. — 5 ліпеня. — (№ 51). — С. 4. (Их именами названы улицы города).
- Каранеўскі, А. Р. Ашмянскае падполле/ А. Р. Каранеўскі // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.313—315.
- Партызанскі рух // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна/ рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С.316—320.
- Тубеліс Уладзімір Іванавіч // Краязнаўчы каляндар Ашмяншчыны на 2016 год / склад. Г. У. Палубінская.-Ашмяны, 2016. — С. 32.
- Тубеліс Уладзімір Іванавіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Ашмянскага раёна / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — С. 393. (Вярнуліся пераможцамі).
- Нарадзіліся 28 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў 1955 годзе
- Члены КПСС
- Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 2-га склікання
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Постаці Ашмянскага раёна