Украінская Вікіпедыя
Украінская Вікіпедыя укр.: Українська Вікіпедія | |
---|---|
URL | uk.wikipedia.org (укр.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавя��ковая |
Мова | украінская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 30 студзеня 2004 |
Колькасць артыкулаў | 1 362 814 |
Колькасць выяў | 116 674 |
Колькасць старонак | 4 841 085 |
Колькасць правак | 44 388 443 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 784 448 |
Актыўных удзельнікаў | 3 210 |
Адміністратараў | 49 |
Глыбіня | 59,7 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Украінская Вікіпедыя (укр.: Українська Вікіпедія) — раздзел Вікіпедыі на ўкраінскай мове, заснаваны 30 студзеня 2004 года. 14-ы па велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце. Сёння ўкраінскі раздел змяшчае 1 362 814 артыкулаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя зафіксаваныя спробы стварэння артыкула ва Украінскай Вікіпедыі датуюцца 26 студзеня 2004 года. Тады незарэгістраваны ўдзельнік увёў «uk:Географя» (арыгінальная арфаграфія захаваная)[1]. Частка запісаў у базе даных, у прыватнасці, з 27 снежня 2003 года па 26 студзеня 2004 года, страчана. Такім чынам ёсць імавернасць, што «першыя спробы» былі значна раней.
- Першы артыкул — Атам (укр.: Атом) быў створаны 30 студзеня 2004 года ўдзельнікам з Японіі.
- Праз тры месяцы, 4 красавіка 2004 года, была афіцыйна актывавана ўкраінская частка Вікіпедыі. Колькасць артыкулаў на той момант складала ўжо 1000.
- 10 кастрычніка 2007 года было зафіксавана мільённае рэдагаванне.
- 17 лютага 2008 года зарэгістраваны 10 000 удзельнік.
- 28 сакавіка 2008 года быў напісаны 100 000 артыкул (Гойтосир).
- 11 лістапада 2008 года было двухмільённае рэдагаванне.
- 29 жніўня 2009 года было трохмільённае рэдагаванне.
- 7 красавіка 2010 года напісаны 200 000 артыкул (Список країн за видобутком вугілля).
- 7 ліпеня 2011 года Украінская Вікіпедыя пераадолела рубеж у 300 000 артыкулаў (300 000 артыкул — Шумейко-Роман Олена Олександрівна). Тады яна была на 15 месцы пасля Нарвежскай Вікіпедыі на мове букмал.
- 30 жніўня 2011 года ўвечары Украінская Вікіпедыя апярэдзіла Нарвежскую Вікіпедыю на мове букмал па колькасці артыкулаў і заняла 14 месца. У гэты дзень Нарвежская Вікіпедыя яшчэ раз зноў ненадоўга апярэдзіла Украінскую Вікіпедыю, але хутка страціла сваю пазіцыю.
- 20 кастрычніка 2011 года колькасць рэдагаванняў дасягнула 8 000 000.
- 26 кастрычніка 2011 года агульная колькасць усіх старонак ва Украінскай Вікіпедыі перавысіла 1 мільён.
- 19 снежня 2011 года ўпершыню ва Украінскай Вікіпедыі колькасць актыўных удзельнікаў перавысіла 2000.
- 28 снежня 2011 года Украінская Вікіпедыя пераадолела мяжу ў 350 тыс. артыкулаў і наблізілася да 13 Вікіпедыі — Каталонскай на адлегласць у 8 тыс. артыкулаў.
- Увосень 2011 года Украінская Вікіпедыя выйшла на 7 месца па якасці неабходных абавязковых артыкулаў, абагнаўшы Італьянскую Вікіпедыю.
- 27 чэрвеня 2012 года колькасць правак ва Украінскай Вікіпедыі дасягнула 10 000 000.
- 20 верасня 2012 года быў напісаны 400 000 артыкул (Міяма).
- 12 мая 2014 года быў напісаны 500 000 артыкул (Модель вільних електронів).
- 13 лістапада 2015 года быў напісаны 600 000 артыкул (Окисно-відновні індикатори).
- 4 чэрвеня 2017 года быў напісаны 700 000 артыкул (Відкритий чемпіонат Австралії з тенісу 1987, чоловіки, одиночний розряд).
- 10 ліпеня 2018 года быў напісаны 800 000 артыкул (Радіальна базисна функція).
- 19 красавіка 2019 года быў напісаны 900 000 артыкул (Дуейн Беррі (Цілком таємно)).
- 23 сакавіка 2020 года быў напісаны 1 000 000 артыкул (Одетта (співачка)).
- 5 ліпеня 2021 года быў напісаны 1 100 000 артыкул (Білгород-Дністровський краєзнавчий музей).
- 10 кастрычніка 2022 года быў напісаны 1 200 000 артыкул (Рейнгольд Семен Мойсейович).
- 20 верасня 2023 года Украінская Вікіпедыя апярэдзіла В’етнамскую, заняўшы 14 месца сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.
- 9 снежня 2023 года быў напісаны 1 300 000 артыкул (Анехо)[2].
-
Рост Украінскай Вікіпедыі ад стварэння да мільёна артыкулаў
-
Рост колькасці артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі
Правапіс
[правіць | правіць зыходнік]Палітыка праекту — максімальна дакладнае прытрымліванне афіцыйнага правапісу ўкраінскай мовы 2019 года і яго пазнейшых рэдакцый[3]. У свой час гучала прапанова ўвесці харкаўскі правапіс, але яна была адхілена большасцю рэдактараў[4].
Папулярнасць
[правіць | правіць зыходнік]Наведвальнасць украінскай Вікіпедыі расце з кожным годам на працягу ўсёй яе гісторыі. Паводле даных статыстычнага сервера Вікіпедыі ў снежні 2010 года было прагледжана 28,4 мільёнаў старонак (11 старонак штосекундна). Гэта 0,22 % усей колькасці праглядаў усімі мовамі.
У 2022 годзе ва ўкраінскай Вікіпедыі было 1060 мільёнаў праглядаў старонак супраць 891 мільёнаў у 2021 годзе (+19 %). Абсалютны гадавы рост склаў 169 мільёнаў праглядаў[5].
Статыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Большасць рэдагаванняў Украінскай Вікіпедыі (каля 85 %) робіцца з тэрыторыі Украіны.
Шмат артыкулаў украінскай Вікіпедыі было перакладзена на рускую мову. Напрыклад, сотні артыкулаў пра горную прамысловасць, шматлікія артыкулы і накіды пра населеныя пункты Украіны і гэтак далей.
Сёння гэта 14-ы паводле велічыні раздзел Вікіпедыі ў свеце (3-е месца сярод славянамоўных раздзелаў: пасля рускага і польскага), змяшчае больш за 1 300 000 артыкулаў. Украінская Вікіпедыя належыць да тых раздзелаў Вікіпедыі, якія найбольш дынамічна развіваюцца.
Існуе меркаванне, што колькасць артыкулаў ва Украінскай Вікіпедыі вялікая, дзякуючы паляпшэнню артыкулаў са старых энцыклапедый робатамі. Напрыклад, менавіта робаты загрузілі тысячы артыкулаў аб астэроідах. Аднак разам з тым паведамляецца, што частка артыкулаў, створаных робатамі, перароблена пазней рэдактарамі Вікіпедыі. Па стане на 2019 год ва Украінскай Вікіпедыі частка артыкулаў, напісаных ботамі, знізілася да 21 %[6].
Беларуская тэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Ва Украінскай Вікіпедыі ёсць вялікая колькасць артыкулаў, прысвечаных Беларусі: uk:Категорія:Білорусь. Аднак у вызначанай катэгорыі прадстаўлены не ўсе артыкулы пра Беларусь, бо частка артыкулаў не катэгарызавана. Таксама ва Украінскай Вікіпедыі існуюць наступныя катэгорыі: uk:Категорія:Незавершені статті з географії Білорусі, uk:Категорія:Незавершені статті з історії Білорусі.
Зноскі
- ↑ Паглядзець вынік першага зарэгістраванага рэдагавання Украінскай Вікіпедыі.
- ↑ uk:Вікіпедія:Перегони
- ↑ "Український правопис". Час і Події. 18.06.2009. Архівавана з арыгінала 15.02.2018. Праверана 14.02.2018.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
,|date=
, і|archive-date=
(даведка) - ↑ Наливайко, Северин (17.03.2013). "Хотіли запровадити «харківський» правопис: як створювалася українська Вікіпедія". Gazeta.ua. Архівавана з арыгінала 15.02.2018. Праверана 14.02.2018.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|accessdate=
,|date=
, і|archive-date=
(даведка) - ↑ Віківісник/2023-01 . Праверана 03.03.2023.
- ↑ Wikipedia Statistics Bot article creations only