Перайсці да зместу

Тур Хеердал

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тур Хеердал
Thor Heyerdahl
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, антраполаг, археолаг, гісторык, сцэнарыст, марскі біёлаг, авантурыст, кінарэжысёр, марак, этнограф, удзельнік кругасветнага падарожжа, пісьменнік, падарожнік, даследчык
Дата нараджэння 6 кастрычніка 1914(1914-10-06)[1][2][…] ці 1914[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 красавіка 2002(2002-04-18)[5][1][…]
Месца смерці
Грамадзянства  Нарвегія
Веравызнанне атэізм
Бацька Thor Heyerdahl[d][7]
Маці Alison Martine Lyng[d][7]
Жонка

1) Ліў Кушэрон-Торп
2) Івона Дэдэкам-Сімансен

3) Жаклін Бір
Дзеці

1) Тур, Б’ерн

2) Анета, Марыян, Хелен Элізабет
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тур Хеердал (нарв.: Thor Heyerdahl, 6 кастрычніка 1914, Ларвік, Нарвегія — 18 красавіка 2002, Кола-Мікеры, Італія) — выдатны нарвежскі падарожнік і вучоны, даследчык культуры і паходжання розных народаў свету: палінезійцаў, індзейцаў, жыхароў вострава Рапануі і інш. Здзейсніў некалькі надзвычай складаных шырока вядомых падарожжаў на копіях старажытных суднаў.

Біяграфічныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]

Каб пацвердзіць сваю тэорыю пра засяленне астравоў Палінезіі з Амерыкі, у 1947 годзе праплыў з экіпажам на плыце «Кон-Цікі» ад Перу да архіпелага Туамоту, у 1969 і 1970 гадах — на папірусных лодках «Ра» і «Ра-2» ад Афрыкі да астравоў Цэнтральнай Амерыкі, у 1977—1978 гадах — на трысняговай лодцы «Тыгрыс» па маршруце Эль-Курна (Ірак) — вусце р. Інд — Джыбуці. Уражанні ад падарожжаў у кнігах "Падарожжа на «Кон-Цікі» (1949), «Аку-Аку» (1957), «Ра» (1970). «Фату-Хіва» (1975), «Тыгрыс» (1979) і інш.

Займаўся археалагічным пошукамі ў Перу, Балівіі, Эквадоры, на Галапагоскіх а-вах і в-ве Рапануі (Вялікадня). Аўтар прац па антрапалогіі, старажытнай гісторыі Акіяніі і Амерыкі.

На беларускую мову асобныя яго творы пераклаў Сяргей Міхальчук.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Падарожжа на «Кон-Цікі»; На плыце ад Перу да Палінезіі. Мн., 1958.

Зноскі

  1. а б Thor Heyerdahl // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Thor Heyerdahl // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Heyerdahl, Thor, 1914-2002 // Olomouc City Library regional database Праверана 25 верасня 2024.
  4. Хейердал Тур // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Lundy D. R. Thor Heyerdahl // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.azer.com/aiweb/categories/magazine/ai102_folder/102_articles/102_heyerdahl_storfjell.html
  7. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.