Трыснёг
Трыснёг | |||||||||||||||
Трыснёг звычайны (Phragmites australis) | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Phragmites Adans. | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
|
Трыснёг, Траснік[1] (Phragmites) — род кветкавых раслін сямейства метлюжковых (злакавых).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны вышынёй 0,5—5 (6) м. Сцёблы прамастойныя, полыя, густа аблісцелыя, са шматлікімі міжвузеллямі. Лісце чаргаванае, лінейна-ланцэтнае, шырынёй да 5 см, цвёрдае, завостранае. Суквецце — густая пірамідальная мяцёлка даўжынёй да 50 см. Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і Паўднёвай Амерыцы. На Беларусі трыснёг звычайны, або паўднёвы трапляецца на забалочаных лугах, ускрайках балот, па берагах вадаёмаў, у вадзе. Часам трыснёг няправільна называюць чаротам.
Віды
[правіць | правіць зыходнік]Род аб'ядноўвае не менmi за чатыры[2] відаў:
- Phragmites australis (Cav.) Trin. ex Steud. — Трыснёг звычайны, ці Трыснік, ці Кругляк, ці Балотны разак, ці Чарот, ці Мячэўнік, ці Траснік
- Phragmites japonicus Steud.
- Phragmites karka (Retz.) Trin. ex Steud.
- Phragmites mauritianus Kunth
Гаспадарчае значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Тэхнічныя, кармавыя расліны. Ачышчае сцёкавыя воды. Ідзе на корм і подсціл жывёле. Багатыя крухмалам карэнішчы спажышаюцца ў ежу. Выкарыстоўваецца ў якасці сыравіны ў цэлюлозна-папяровай прамысловасці (заменнік драўніны), будаўнічага матэрыялу, паліва.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Віды роду Phragmites Архівавана 6 верасня 2017. на сайце The Plant List.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. Трыснёг // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16). — С. 7.
- Парфёнаў П. В. Трыснёг // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 107.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Тростник — род Phragmites: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Phragmites Архівавана 6 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
- Genus: Phragmites Adans. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy) Архівавана 9 сакавіка 2016. (англ.)