Тамара Герасімаўна Раманоўская
Тамара Герасімаўна Раманоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Тамара Герасімаўна Раманоўская (нар. 3 сакавіка 1934, пас. Фралова, Хіславіцкі раён, Смаленская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1955 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1955—1958 гадах тэхнік-архітэктар, старэйшы тэхнік-архітэктар Белдзяржпраекта. У 1964 годзе БПІ. У 1964—1990 гадах архітэктар, старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў Белдзяржпраекта; у 1990—1997 гадах індывідуальны прадпрымальнік — праектаванне архітэктурнай часткі праектаў.
Член Саюза архітэктараў з 1967 года.
Пражывае ў Мінску па вул. Андрэеўскай, 7.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве); адміністрацыйныя будынкі Мінпрамбуда на вул. Мяснікова і Мінспецмантаж БССР на пл. Мяснікова (1972—1974), гасцініца «Планета» (1980), рэканструкцыя галоўнага корпуса АН БССР (1982—1984), навучальна-лабараторны корпус УЗЭІС па Старабарысаўскім тракце ў Мінску (1982), прафілакторый Мінскай ЦЭЦ-3 у пас. Зялёнае (1982), мікрараён № 1 (1969) і гандлёвы цэнтр па Віцебскім праспекце ў Магілёве (1983—1987), вылічальны цэнтр Статупраўлення Мінскай вобласці (1988), НДЦКІ МУС БССР (1986—1990) па вул. Валадарскага, паліклініка МУС БССР (1996). Аўтар праектаў: 7-павярховы гараж на 606 машынамесцаў і станцыя тэхабслугоўвання па вул. Трасцянецкай у Мінску (1989), 9-павярховыя жылыя дамы па вул. Кулібіна ў Мінску (1994—1997).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980), Ганаровай граматай Фрунзенскага райкама КПБ (1980), Ганаровай граматай Упраўлення замежнага турызму пры Саўміне БССР, граматай Саюза архітэктараў БССР (1984), граматай МУС Рэспублікі Беларусь (1996). Мае дыплом 1 ступені за распрацоўку праекта гасцініцы «Планета».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Романовская Тамара Герасимовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 3 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1934 годзе
- Нарадзіліся ў Хіславіцкім раёне
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага каледжа
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Магілёва