Перайсці да зместу

Сінгальская мова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сінгальская мова
Саманазва සිංහල /siṃhala/
Краіны Шры-Ланка
Афіцыйны статус Шры-Ланка
Агульная колькасць носьбітаў 16 000 000
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Індаарыйская група
Астраўная падгрупа
Пісьменнасць Sinhala[d]
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 син 599
ISO 639-1 si
ISO 639-2 sin
ISO 639-3 sin
WALS snh
Ethnologue sin
ABS ASCL 5211
IETF si
Glottolog sinh1246
Вікіпедыя на гэтай мове

Сінгальская мова — мова сінгалаў, найбольшай этнічнай групы Шры-Ланкі. Адносіцца да Індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай моўнай сям’і. На сінгальскай мове гавораць прыкладна 16 мільёнаў чалавек, пісьменнасць уласная — сінгальская.

Найбольш блізкай мовай да сінгальскай з’яўляецца мальдыўская (дывехі). Таксама на сінгальскай мове заснавана крэольская мова веда, на якой гаворыць абарыгеннае насельніцтва Шры-Ланкі. Па сваёй лексіцы і граматычных канструкцыях сінгальская мова рэзка вылучаецца сярод індаарыйскіх моў; мяркуюць, што яна утрымлівае ў сабе абарыгенны субстрат, рэшткі якога ёсць таксама ў крэольскай мове веда.

У V стагоддзі да н. э. на Цэйлоне з’явіліся пасяленцы з паўночна-заходняй Індыі, якія гаварылі на заходняй форме пракрыту. Наступныя стагоддзямі на востраў перасяліліся многія насельнікі ўсходніх рэгіёнаў Індыі, якія дадалі мясцовай мове пэўныя ўсходнеіндыйскія характарыстыкі. Першыя надпісы на сінгальскай мове адносяцца да III—II стагоддзяў да н. э.

Вікіпедыя

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
මුල් පිටුව сінгальскай