Раман Мар’янавіч Лубкіўскі
Раман Мар’янавіч Лубкіўскі | |
---|---|
укр.: Роман Мар’янович Лубкiвський | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 10 жніўня 1941[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 кастрычніка 2015 (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Маркіян Лубкіўскі[d] і Даніла Лубкіўскі[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, палітык, пісьменнік, перакладчык, літаратурны крытык, дыпламат |
Жанр | верш |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рама́н Мар’я́навіч Лубкі́ўскі (укр.: Роман Мар’янович Лубківський; 10 жніўня 1941, в. Астравец, Церабаўлянскі раён, Цярнопальская вобласць, Украінская ССР, СССР — 23 кастрычніка 2015, Львоў, Украіна) — украінскі пісьменнік, дзяржаўны і грамадскі дзеяч, дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны. Член Саюза пісьменнікаў Украіны (1976), ганаровы член Саюза беларускіх пісьменнікаў (2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Івана Франко (1963). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісу «Жовтень» (з 1990 — «Дзвін»).
У 1980—1992 — старшыня Львоўскай арганізацыі Саюза пісьменнікаў Украіны, член выканаўчай рады ўкраінскага аддзялення ПЭН-клуба, дэлегат Устаноўчага сходу Руху.
У 1990—1994 — народны дэпутат Украіны. З ініцыятывы Рамана Лубкіўскага распачатая традыцыя складання прысягі Прэзідэнтамі Украіны на Перасопніцкім Евангеллі.
У 1992—1993 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Чэшскай і Славацкай Федэратыўнай Рэспубліцы. У 1993—1995 — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Чэшскай Рэспубліцы.
У 2006—2007 — старшыня Камітэта па Нацыянальнай прэміі імя Тараса Шаўчэнкі.
У 1997—2001 — начальнік управы культуры Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. У 1996—2000 — старшыня львоўскай абласной арганізацыі таварыства «Просвіта» імя Т. Шаўчэнкі, пасля — ганаровы старшыня.
З 1995 — прафесар факультэта міжнародных стасункаў і дыпламатычнай службы Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта.
У 2007 заснаваў імянную стыпендыю для найлепшых вучняў Астравецкай сярэдняй школы I—III ступеняў.
Памёр 23 кастрычніка 2015 года, пахаваны на Лычакаўскіх могілках Львова.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкавацца пачаў з 1958 года. Перакладаў з большасці славянскіх літаратур, напрыклад, творы А. Блока, І. Вазава, Я. Івашкевіча, Д. Максімавіч і іншых. З беларускай пераклаў вершы Я. Купалы, М. Багдановіча, Ф. Багушэвіча, К. Каганца, М. Чарота, У. Дубоўкі, М. Машары, П. Пестрака, Л. Геніюш, В. Зуёнка, М. Дуксы, П. Багрыма, В. Дунін-Марцінкевіча, Я. Лучыны, П. Панчанкі[5].
Творы Рамана Лубкіўскага перакладзеныя на англійскую, беларускую (Васіль Зуёнак, Генадзь Бураўкін[6]), балгарскую, польскую, расійскую, сербскую, славацкую, харвацкую і чэшскую мовы.
Зборнікі паэзіі
[правіць | правіць зыходнік]- «Зачудовані олені» (1965),
- «Громове дерево» (1967),
- «Рамена» (1969),
- «Смолоскипи» (1975),
- «Звіздар» (1977),
- «Майоліка» (1985),
- «Словацьке літо» (1986),
- «Карбівня» (1987),
- «Серпневе яблуко» (1989),
- «Погляд вічності» (1990),
- «Балканський Христос» (2001),
- «Камінне жниво» (2001),
- «Квітень у серпні»,
- «Зелене серце» (2003),
- «Сто і одна строфа» (2003).
Іншыя кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Слов’янське небо» (1972, анталогія перакладаў паэзіі),
- «Многосвіточ» (1978, публіцыстыка),
- «Високі райдуги» (1979, публіцыстыка),
- «Слов’янська ліра» (1983, анталогія перакладаў паэзіі),
- «Богорівний, бо правдомовний: Слово про Шевченка» (1997, манаграфія),
- «Сповідь. Молитва. Присяга: Літературний портрет Д. Павличка» (2004, манаграфія).
Суўкладальнік зборнікаў:
- «Вінок Маркіянові Шашкевичу» (1987),
- «Весни розспіваної князь. Слово про Антонича» (1989).
Укладальнік і навуковы рэдактар
- кнігі М. Богдановича «Стратим-лебідь» (2002),
- кнігі артыкулаў С. Гординського «На переломі епох» (2004),
- літаратурна-мастацкіх зборнікаў «Посвята» (2003) і «Шевченкова дорога і Білорусь» (2004).
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 1977 — заслужаны дзеяч культуры Польшчы за перакладніцкую дзейнасць і папулярызацыю ва Украіне польскай літаратуры.
- 1979 — літаратурная прэмія імя Паўла Тычыны.
- 1984 — прэмія імя Віцеслава Незвала Чэшскага літаратурнага фонду.
- 1988 — прэмія імя Паўла Гвездаслава за арыгінальную і перакладніцкую творчасць, адданасць культуры славацкага народа.
- Дзяржаўная прэмія Украіны імя Т. Шаўчэнкі 1992 года ў галіне літаратуры ��а зборку паэзіі «Погляд вічності»[7]
- Ордэн «За заслугі» ІII ст. (1998) — за важкі асабісты ўнёсак ва ўзбагачэнне нацыянальнай культурнай спадчыны Украіны, важкія творчыя здабыткі і актыўную грамадскую дзейнасць[8]
- Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (2006) — за значны асабісты ўнёсак у сацыяльна-эканамічнае, культурнае развіццё ўкраінскай дзяржавы, важкія працоўныя дасягненні і з нагоды 15-й гадавіны незалежнасці Украіны[9]
- 2008 — Прэмія імя Максіма Рыльскага
- 2008 — прэмія Ars Translationis за пераклад з чэшскай мовы драмы Вацлава Фрыча «Іван Мазепа».
- Ордэн «За заслугі» ІI ст. (2011) — за значны асабісты ўнёсак у станаўленне незалежнасці Украіны, сцверджанне яе суверэнітэту і міжнароднага аўтарытэту, заслугі ў дзяржаватворчай, сацыяльна-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, культурна-асветнай дзейнасці, сумленнае і бездакорнае служэнне ўкраінскаму народу[10]
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 30 мая 2020.
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 10 чэрвеня 2020.
- ↑ (not translated to be) Вітер в долонях — Львоў: 2017. — С. 59. — 416 с.
- ↑ а б http://static.rada.gov.ua/zakon/new/NEWSAIT/DEPUTAT1/281.htm
- ↑ Памёр Раман Лубкіўскі, украінскі пісьменнік і дыпламат, які перакладаў беларускую паэзію . Культура. Радыё «Свабода» (25 кастрычніка 2015). Праверана 31 снежня 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Постанова Кабінету Міністрів України від 27 лютого 1992 р. № 86 «Про присудження Державних премій України імені Т. Шевченка 1992 года»
- ↑ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення нагородами України активістів Всеукраїнського товариства „Просвіта“ імені Тараса Шевченка» (англ.). Верховна Рада України (8 снежня 1998). Праверана 22 снежня 2015.
- ↑ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення державними нагородами України працівників підприємств, установ та організацій з нагоди Дня незалежності України» (англ.). Верховна Рада України (18 жніўня 2006). Праверана 22 снежня 2015.
- ↑ У К А З ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ «Про відзначення державними нагородами України з нагоди 20-ї річниці незалежності України» (англ.). Верховна Рада України (23 жніўня 2011). Праверана 22 снежня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шевченківські лауреати 1962—2001: Енциклопедичний довідник. — К., 2001. — С. 305—307.
- Б. Новосядлий, М. Ониськів. Лубківський Роман Мар’янович // Тернопільський енциклопедичний словник : у 4 т. / редкол.: Г. Яворський та ін.. — Тернопіль: Видавничо-поліграфічний комбінат «Збруч», 2005. — Т. 2: К — О. — С. 397. — ISBN 966-528-199-2.
- Лубкіўскі Раман Мар’янавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 435. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раман Мар’янавіч Лубкіўскі
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Тэрэбоўлянскім раёне
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 2015 годзе
- Памерлі ў Львове
- Пахаваныя на Лычакаўскіх могілках
- Выпускнікі філалагічнага факультэта Львоўскага ўніверсітэта
- Члены КПСС
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 2 ступені
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 3 ступені
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Украіны
- Заслужаныя дзеячы культуры Польшчы
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны I склікання
- Паслы Украіны ў Чэхаславакіі
- Паслы Украіны ў Чэхіі
- Выпускнікі Львоўскага ўніверсітэта
- Украінамоўныя паэты
- Перакладчыкі паэзіі на ўкраінскую мову
- Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта