Пянтрыца
Выгляд
Пянтрыца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 47 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Забалацце |
• Каардынаты | 53°44′40″ пн. ш. 28°50′04,30″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Перавоз |
• Каардынаты | 53°41′30″ пн. ш. 28°57′27,10″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Бярэзінскі раён |
Пянтры́ца — рака ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 14 км, сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км. Плошча вадазбору 47 км². Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Забалацце. Упадае ў Бярэзіну каля вёскі Перавоз. Вадазбор у межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні. Рака прымае сцёк з ручаёў і меліярацыйных каналаў. Каля вёсак Вінорава і Міхалёва на рацэ плаціны і сажалкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 319. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область. Березинский район: карта. Березино: план / Ред. Г. П. Ляхова. — Минск: РУП «Белкартография», 2011. — 3 000 экз.