Сведзь
Сведзь | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 49 км |
Басейн | 625 км² |
Расход вады | 2,6 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1,5 км ад вёскі Падлукі (Калінкавіцкі раён) |
• Каардынаты | 52°21′17,44″ пн. ш. 29°42′30,26″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Бярэзіна |
• Месцазнаходжанне | за 3 км ад вёскі Сведскае (Рэчыцкі раён) |
• Каардынаты | 52°33′05,86″ пн. ш. 30°04′43,38″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,3 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
— выток, — вусце |
Сведзь — рака ў Беларусі, у Калінкавіцкім, Светлагорскім і Рэчыцкім раёнах Гомельскай вобласці, правы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Пачынаецца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі Падлукі Калінкавіцкага раёна, упадае ў Бярэзіну за 3 км на ўсход ад вёскі Сведскае Рэчыцкага раёна. Цячэ па паўночнай частцы Гомельскага Палесся. Даўжыня ракі 49 км. Плошча вадазбору 625 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 м/км.
Даліна ракі невыразная, у сярэднім цячэнні месцамі трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Схілы вышынёй 5—7 м, спадзістыя. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км), моцна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча шырынёй 10—20 м каналізаванае, за выключэннем невялікага ўчастка каля вусця. Асноўны прыток — Стоўпінка (справа).
Уздоўж ракі населеныя пункты Яланы, Шупейкі, Баравікі, Селішчы, Сведскае.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сведзь // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 248. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 16—17, 62—64. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)