Прыазёрная (Баранавіцкі раён)
Вёска
Прыазёрная
|
Прыазёрная[1] (трансліт.: Pryaziornaja, руск.: Приозёрная; да 1969 года Балабановічы (Балобанавічы)) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Навамышскага сельсавета. Размешчана за 8 км на захад ад Баранавічаў, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Бараўцы на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Да вёскі далучаны хутар Гельда.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з канца XVI стагоддзя пад назвай Балабановічы (Балобанавічы).
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі.
У 1869 годзе тут адкрыта школа граматы.
На пачатак XX стагоддзя Ба��абановічы ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні, 90 двароў, 780 жыхароў. Побач знаходзі��ся аднайменны маёнтак — 5 двароў, каля 40 жыхароў
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне. З 12 кастрычніка 1940 года да 17 лістапада 1959 года цэнтр Балабанавіцкага сельсавета.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
З 17 лістапада 1959 года па 22 сакавіка 1962 года ў складзе Палонкаўскага сельсавета[2]. У 1969 годзе Балабановічы перайменаваны ў Прыазёрную.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Рамонтна-механічныя майстэрні
- Ветэрынарны ўчастак
- Пачатковая школа
- Бібліятэка
- Клуб
- Фельчарска-акушэрскіі пункт
- Магазін
- Аддзяленне сувязі
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 49 дамоў, 327 жыхароў (1921)
- 564 жыхары (1939)
- 160 двароў, 405 жыхароў (1998)
- 156 гаспадарак, 427 жыхароў (2005)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Брацкая магіла воінаў
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх