Навамышскі сельсавет
Навамышскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | сельсавет |
Уваходзіць у | Баранавіцкі раён |
Уключае | 22 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Мыш |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 757 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Навамы́шскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мыш.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 22 сакавіка 1962 года ў склад сельсавета з Палонкаўскага сельсавета перададзены вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Навамышскага сельсавета было 12 населеных пунктаў[2]. 17 лютага 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Гірмантаўскага сельсавета (вёскі Драгабылле, Лугавая, Пастарынне)[3]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключаны хутар Храсты[4]. 18 сакавіка 1985 года пасёлак Жамчужны перададзены ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета[5]. 29 снежня 2012 года скасаваны вёскі Бараўцы і Зорная (уключаны ў склад горада Баранавічы)[6][7]. 26 чэрвеня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Цешаўлянскага сельсавета (9 населеных пунктаў: вёскі Белалессе, Забалацце, Лебяжаны, Люшнева, Старая Мыш, Цешаўле, Цюхнявічы, Шпакоўцы і пасёлак Першамайскі)[8].
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
У склад сельсавета да пашырэння ў 2013 годзе ўваходзілі 1 пасёлак, 1 аграгарадок і 11 вёсак[9]:
Населены пункт | СААТА | Каардынаты |
---|---|---|
вёска Гінцавічы | 1 204 860 011 | 53°04′46″ пн. ш. 25°54′27″ у. д.HGЯO |
вёска Дзераўная | 1 204 860 016 | 53°04′42″ пн. ш. 25°49′51″ у. д.HGЯO |
вёска Драгабыль | 1 204 860 021 | 53°14′16″ пн. ш. 25°56′51″ у. д.HGЯO |
вёска Казлякевічы | 1 204 860 031 | 53°10′02″ пн. ш. 25°55′56″ у. д.HGЯO |
вёска Лугавая | 1 204 860 036 | 53°13′49″ пн. ш. 25°53′03″ у. д.HGЯO |
вёска Магіляны | 1 204 860 046 | 53°05′44″ пн. ш. 25°53′47″ у. д.HGЯO |
аграгарадок Мір | 1 204 860 041 | 53°10′16″ пн. ш. 25°56′08″ у. д.HGЯO |
вёска Новая Мыш | 1 204 860 051 | 53°08′36″ пн. ш. 25°54′01″ у. д.HGЯO |
пасёлак Новы | 1 204 860 056 | 53°08′48″ пн. ш. 25°57′03″ у. д.HGЯO |
вёска Пастарынне | 1 204 860 066 | 53°13′28″ пн. ш. 25°55′37″ у. д.HGЯO |
вёска Прыазёрная | 1 204 860 071 | 53°06′48″ пн. ш. 25°54′20″ у. д.HGЯO |
вёска Пятрэвічы | 1 204 860 061 | 53°10′06″ пн. ш. 25°54′44″ у. д.HGЯO |
вёска Цяплівады | 1 204 860 076 | 53°08′44″ пн. ш. 25°51′44″ у. д.HGЯO |
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (14 населеных пунктаў) — 4669 чалавек[10], з іх 82,2 % — беларусы, 10,4 % — палякі, 5,2 % — рускія, 1,3 % — украінцы[11]; паводле перапісу 2019 года (21 населены пункт) — 3757 чалавек[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лютага 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 15 (1461).
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 150 ад 27 лютага 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
- ↑ Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
- ↑ Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 24 «Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района» . Праверана 21 ліпеня 2024.
- ↑ Указ Президента Республики Беларусь от 9 июля 2012 г. № 306 О некоторых вопросах административно-территориального устройства г.Барановичи и Барановичского района
- ↑ Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.
- ↑ Даныя на 11.02.2011 Архівавана 17 сакавіка 2012.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.