Прамсувязь
«Прамсувязь» | |
---|---|
Тып | адкрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 13 верасня 1931 |
Заснавальнікі | Беларускае ўпраўленне сувязі |
Краіна | Беларусь |
Размяшчэнне | Мінск |
Адрас | Савецкі раён, вул. П. Броўкі, д. 18[1] |
Ключавыя постаці | Андрэй Юніцын, Анатоль Алпатаў |
Галіна | прамысловасць |
Прадукцыя | мадэм, радыёперадатчык, радыёпрыёмнік, счытвальнік, сервер, тэлеантэна, тэлефон, тэрмінал аплаты, датчыка-ахоўная прылада |
Абарот | ▼190,724 млрд рублёў (2015 г.; $11,734 млн)[2] |
Аперацыйны прыбытак | ▼28,234 млрд руб (2015 г.; $1,737 млн) |
Чысты прыбытак | ▼20,704 млрд руб (2015 г.; $1,274 млн) |
Колькасць супрацоўнікаў | 253 (2016 год) |
Матчына кампанія | Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь |
Сайт | promsvyaz.by |
«Прамсувязь» — дзяржаўнае прамысловае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў верасні 1931 года ў якасці электрамеханічнай майстэрні.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]13 верасня 1931 годзе Беларускае ўпраўленне сувязі адчыніла электрамеханічную майстэрню тэлеграфнай апаратуры і тэлефонных камутатараў. На чале слесараў стаяў брыгадзір, якім у лютым 1932 года стаў Анатоль Александровіч. 19 мая 1939 года Загадам Народнага камісарыята сувязі СССР № 296 майстэрню пераўтварылі ў рамонтны завод тэхнікі сувязі № 22.
10 лютага 1966 года Загадам Мінсувязі СССР № 11 прадпрыемства пераўтварылі ў саюзны завод «Прамсувязь», на якім сталі выпускаць электронныя рэле і прылады сувязі ЧВТ-2, КПП-10 і СУС-54. Узвялі 4 участкі: фарбавальны, гальванапакрыцця, мантажу друкаваных платаў і настройкі абсталявання. 27 снежня 1973 годзе згодна з Загадам Мінсувязі СССР № 690 завод стаў доследным. У 1978 годзе завод «Прамсувязь» узнагародзілі Дыпломам 1-й ступені на Выставе дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскве. 14 снежня 1989 года Загадам Мінсувязі СССР № 376 завод пераўтварылі ў вытворчае аб’яднанне[3].
1 студзеня 1992 года вытворчае аб’яднанне «Прамсувязь» стала прадпрыемствам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. 28 чэрвеня 2001 года «Прамсувязь» стала ўнітарным прадпрыемствам. «Прамсувязь» стала 1-м у Беларусі прадпрыемствам, што пачало выпускаць бесправадныя тэлефоны з гучнай сувяззю. Пазней наладзілі вытворчасць пластыкавых картак для гарадскіх тэлефонаў-аўтаматаў. 23 лютага 2009 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства. У 2012 годзе на прадпрыемстве стварылі канструктарскае падраздзяленне, службу галоўнага тэхнолага і аддзел тэхнічнага кантролю. Замянілі каля паловы металаапрацоўчых станкоў савецкага часу на 2 новыя. У выніку для вырабу металічных скрынак замест 4-х стала ставаць аднаго станка. Новыя машыны для ліцця, якія выпусціў завод «Атлант» у Баранавічах (Брэсцкая вобласць), задзейнічалі ў вырабе пластмасавых карпусоў для мадэмаў, радыёпрыёмнікаў і тэлепрыставак. На 2013 год прадпрыемства было найбольшым у Беларусі вытворцам прылад сувязі. Найбольшымі пакупнікамі былі УП «Белпошта» і УП «Белтэлекам». Для «Белпошты» выраблялі аплатна-даведкавыя тэрміналы для безнаяўнага разліку аплатнай карткай. Будаўнічым прадпрыемствам прадавалі оптавалаконнае абсталяванне для шматпавярховых дамоў. «Прамсувязь» налічвала каля 300 супрацоўнікаў і выпускала спадарожнікавыя антэны і хатнія тэлефоны, тэлевізійныя антэны і прыстаўкі (лічбавыя радыёперадатчыкі), а таксама кліматычныя шафы. Прылады сувязі экспартавалі ў Літву, Расію і Сінгапур[4].
Прадукцыя
[правіць | правіць зыходнік]На 2020 год ААТ «Прамсувязь» вырабляла:
- радыёперадатчыкі лічбавага тэлебачання РТЛ-1000М-Т2 і РТЛ-2000М-Т2 магутнасцю 1000 і 2000 ват адпаведна[5];
- высокачастотныя радыёперадатчыкі ў дыяпазоне 87,5-108 МГерц магутнасцю 10 кілават[6];
- серверы захоўвання звестак СЗД5500Т з 4 кантролерамі па 16 Гбайт кэшу і магутнасцю сілкавання 650 ват[7];
- серверныя платформы ПС2288Н з двума 24-ядзернымі працэсарамі з частасцю па 3500 МГерц, хуткасцю 1866 МГерц і сілкаваннем 800 ват[8];
- рэгенератары лічбавых сігналаў ADSL і радыёпрыёмнікі «Мэта» М-205 і 212;
- шнуравыя тэлефоны М335 і М337;
- ахоўная прылада «Разумны дом» з 7 датчыкамі — адкрыцця дзвярэй, руху, тэмпературы, працёку, дыму, сігналізацыі і відэа[9];
- счытвальнікі біяметрычных дакументаў і кантактных картак (СКК-1);
- аптычныя кросы і разеткі (ПЮРК);
- аплатна-даведкавыя тэрміналы ТПД-1 і касавыя тэрміналы аплаты;
- оптавалаконныя вузлы сувязі (мадэмы) і паліцы;
- спадарожнікавыя і тэлевізійныя антэны, поштаматы[10].
Зноскі
- ↑ "Кантакты"(руск.). ААТ «Прамсувязь». 2020. Архівавана з арыгінала 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ "Справаздача аб дзейнасці ААТ за 2015 год"(руск.). Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 2016. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Пра нас (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Леанід Тугарын, Аляксандр Фурсаў. Стаўка на выпуск інавацыйнай прадукцыі // Звязда : газета. — 12 лістапада 2013. — № 212 (27577). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ↑ Радыёперадавальнік тэлевізійны лічбавы РТЛ-2000М-Т2 (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Перадатчыкі радыёвяшчальныя стацыянарныя ВВЧ дыяпазону (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Сервер захоўвання дадзеных СЗД5500Т (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Платформа серверная ПС2288Н (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Сістэма кіравання і маніторынгу «Разумны дом» (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
- ↑ Каталог прадукцыі (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Арэнда памяшканняў (план-схема) (руск.)(недаступная спасылка). ААТ «Прамсувязь» (4 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2020. Праверана 21 лютага 2020.