Партызанская брыгада «Няўлоўныя»
Партызанская брыгада «Няўлоўныя» | |
---|---|
Гады існавання | 1942—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Дыслакацыя | Дрысенскі, Лепельскі, Полацкі, Расонскі, Браслаўскі, Куранецкі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Маладзечанскі, Мёрскі, Пастаўскі, Валожынскі, Іўеўскі, Лідскі, Навагудскі, Навамышскі, Мінскі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Партызанская брыгада «Няўлоўныя» (Спецбрыгада НКДБ СССР) — партызанская брыгада, створаная 1 сакавіка 1942 года, калі атрад у 28 чалавек быў перапраўлены ў нямецкі тыл, дзе папоўніўся мясцовым насельніцтвам. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Дрысенскага, Лепельскага, Полацкага, Расонскага, Браслаўскага, Куранецкага, Глыбоцкага, Докшыцкага, Маладзечанскага, Мёрскага, Пастаўскага, Валожынскага, Іўеўскага, Лідскага, Навагрудскага, Навамышскага, Мінскага раёнаў. Дыверсійныя і разведвальныя групы брыгады дзейнічалі таксама на тэрыторыі Пскоўскай вобласці, Літоўскай ССР і Латвійскай ССР. 12 ліпеня 1944 брыгада (1132 чалавекі) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады Пруднікаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У асобныя перыяды склад брыгады дасягаў 1700 чалавек. За ўвесь час дзеянняў брыгада налічвала 16 атрадаў. У кастрычніку 1943 года яна была рэарганізавана: частка яе асабовага складу перададзена на фарміраванне брыгады А. М. Крыўскага, некалькі атрадаў і груп пакінуты ў былых месцаў дзеянняў. З атрадамі, якія засталіся (633 байцы), у кастрычніку — снежні 1943 года перадыслакавана з Полацкага раёна ў Юрацішкаўскі.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзіры
[правіць | правіць зыходнік]Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партызаны правялі больш за 140 баявых аперацый, пусцілі пад адхон шмат эшалонаў, збілі 10 самалётаў, узарвалі і спалілі 104 чыгуначныя і шашэйныя масты, больш за 80 аўтамашын і трактароў, 12 дрызін і матавозаў, 6 складоў, сапсавалі 50 км тэлефонна-тэлеграфных ліній, 1170 чыгуначных рэек і іншага. Перадавалі камандаванню Чырвонай Арміі звесткі разведкі, у чэрвені 1942 года разведчыкі брыгады здабылі і пераправілі ў Маскву 23 сакрэтныя карты нямецкага камандавання з пазначаным на іх аператыўным становішчам.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- у 1965 годзе ў гонар брыгады ў Лідзе ў гонар брыгады пастаўлена стэла.
- у 1965 годзе ў вёсцы Шчаперня Полацкага раёна ў гонар брыгады пастаўлены абеліск.
- у 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены абеліск.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.