Партрэт дамы (Рагір ван дэр Вэйдэн)
| ||
Рагір ван дэр Вэйдэн | ||
Партрэт дамы. каля 1460 | ||
Матэрыял | Палатно | |
---|---|---|
Тэхніка | алей | |
Памеры | 34 × 25,5 см | |
Нацыянальная галерэя мастацтва, Вашынгтон | ||
(інв. 1937.1.44[1][2]) | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Партрэт дамы» — мініяцюрны партрэт працы галандскага мастака Рагіра ван дэр Вэйдэна, напісаны прыблізна ў 1460 годзе ў тэхніцы станковага жывапісу. Партрэт складаецца з геаметрычных фігур, якія фарміруюць вэлюм, выразы сукенкі, твар і рукі мадэлі; святло асвятляе яе твар і галаўны ўбор. Кантраст ценю і святла павялічвае амаль ненатуральную прыгажосць мадэлі, дадаючы ёй гатычнай элегантнасці.
Перадгісторыя стварэння
[правіць | правіць зыходнік]Ван дэр Вэйдэн быў паглынуты партрэтным жывапісам да канца жыцця[3] і высока шанаваўся наступнымі пакаленнямі мастакоў за праніклівую перадачу характару адлюстроўванага вобраза. У гэтай працы пакора жанчыны перададзена праз яе хударлявы целасклад, пануры погляд, сціснутыя пальцы[4]. Многія рысы Дамы выдаюць імкненне ван дэр Вэйдэна адпавядаць гатычным ідэалам — вузкія плечы, сабраныя валасы, высокі лоб, складаны галаўны ўбор. «Партрэт Дамы» — адзіны партрэт, падпісаны ван дэр Вэйдэнам[5], аднак імя мадэлі не вядома.
Нягледзячы на тое, што ван дэр Вэйдэн не быў прыхільнікам ідэалізму, ён імкнуўся падхваліць сваіх мадэляў. Так, ён маляваў сваіх мадэляў у раскошным адзенні, часта з акругленымі рысамі твару, што часта выглядае ненатуральна. У свае карціны ван дэр Вэйдэн прыўносіць сваю асаблівую эстэтычнасць, жанчыны ў яго працах вельмі часта маюць знешняе падабенства адна з адной[6]. З 1937 года гэта карціна захоўваецца ў Нацыянальнай галерэі мастацтва (Вашынгтон). Пра гэты партрэт сказана:«выдатны сярод усіх партрэтаў жанчын усіх школ».[7]
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Жанчына ўзростам каля 20 гадоў намалявана па пояс у левы профіль — тры чвэрці на сіне-зялёным фоне. Як і ў многіх іншых працах ван дэр Вэйдэна, у «Партрэце дамы» прысутнічае недахоп дэталяў на заднім плане. Магчыма, аўтар выкарыстоўваў цёмны фон для таго, каб сканцэнтраваць увагу гледача на мадэлі, падобна да свайго сучасніка — ван Эйка (1395—1441)[9]. Канец гэтай традыцыі паклаў Ганс Мемлінг (1435—1494), вучань ван дэр Вэйдэна, які стаў змяшчаць мадэль на фоне пейзажу[10]. У «Партрэце дамы» ж, наадварот, фон дазваляе гледачу надаць больш увагі твару мадэлі і яе ўнутранаму самавалоданню[4]. Ван дэр Вэйдэн сціскае ўсю ўвагу гледача да чатырох галоўных рыс: галаўнога ўбору жанчыны, сукенкі, твара і рук. Фон карціны цямнее з часам, магчыма, што вуглы, якія ўтвараюцца сукенкай і атурам, былі калісьці больш вострымі.
На жанчыне элегантная чорная сукенка з чорнымі тасьмамі футры на запясцях і шыі[3][11]. Яе адзенне выканана ў модным у той час бургундскім стылі, які падкрэслівае эстэтыку гатычнага ідэалу[12]. Яе сукенка сцягнута поясам трохі ніжэй грудзі. Афарбаваны ў мяккія колеры атур пакрыты вэлюмам, які апускаецца на плечы мадэлі і дакранаецца да яе рук. Тыповая рыса ван дэр Вэйдэна — асцярожная дэталізацыя шпілек, якія фіксуюць вэлюм.
Вэлюм мадэлі мае ромбападобныя абрысы і плаўна пераходзіць у камізэльку, якая носіцца пад сукенкай. Нягледзячы на тое, што дама намалявана пад невялікім вуглом, візуальна яна размешчана менавіта ў цэнтры. Такі эфект дасягаецца за кошт самкнутых ліній яе рук, выраза сукенкі і вэлюма[3]. Твар мадэлі вытанчана асветлены, на яе скуры не бачна кантрастаў колеру. Візуальна выцягнуты за кошт прычоскі твар жанчыны, выскубленыя бровы — прыкметы моды таго часу. Валасы зачэсаны назад і прымацаваны вобадам на аправе атура трохі вышэй яе вушэй[6].
Левае вуха мадэлі, паводле некаторых ацэнак, намалявана занадта высока (паралельна вачам, а не носу), магчыма, гэты прыём выкарыстаны для таго, каб надаць плыўнасць ніжняй лініі правага боку вэлюму. У XV стагоддзі нашэнне вэлюму было прыкметай сціпласці, таму што вэлюм закрываў твар. Аднак, у гэтым партрэце гэта дэталь накіравана на стварэнне процілеглага эфекту: яна афармляе твар мадэлі, каб прыцягнуць да яго ўвагу гледачоў[13].
Рукі мадэлі складзены як пры малітве і размешчаны ў самым нізе карціны, таму здаецца, што яны служаць апорай усяму целу мадэлі[14]. Пальцы на руках мадэлі моцна сціснуты, магчыма для таго, каб здавацца меншымі і не адцягваць увагі ад асобы дзяўчыны. Тонкія пальцы мадэлі выразна дэталізаваны — гэта таксама адна з рыс ван дэр Вэйдэна, які праз адлюстраванне рук і твара паказваў сацыяльнае становішча сваіх мадэляў. Рукавы сукенкі апускаюцца ніжэй запясцяў. Выява сагнутых пальцаў мадэлі — адзін з самых дэталізаваных элементаў у карціне[13], паўтарае пірамідальную форму галаўнога ўбору ў верхняй частцы партрэта.
Вочы мадэлі, апушчаныя ўніз, надаюць карціне пакорлівасці, у адрозненне ад яе экстравагантнага адзення. Паказаць набожнасць — адна з галоўных мэт ван дэр Вэйдэна. Вочы і нос мадэлі падоўжаныя, ніжняя губа зроблена больш поўнай пры дапамозе колеру. Некаторыя вертыкальныя лініі вакол вуснаў падкрэслены, зрэнкі вачэй павялічаны, бровы трохі падняты. У дадатак да гэтага, контуры яе твару вылучаны такім метадам, што гэта здаецца ненатуральным і абстрактным[15], асабліва для чалавека XV стагоддзя[16]. Гэты метад апісаў гісторык мастацтваў Эрвін Панофскі:
«Рагір сканцэнтраваўся на некалькіх істотных рысах, якія ён выражае з дапамогай фізіягноміка і фізіялогіі — перш за ўсё лініямі»"[17]. Высокі лоб і шырокі рот мадэлі адлюстроўваюць яе гарачы, аскетычны характар, наводзячы на думкі пра «нявырашаны канфлікт у яе індывідуальнасці»[18].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б National Gallery of Art - Collection Праверана 27 верасня 2021.
- ↑ а б RKDimages Праверана 27 верасня 2021.
- ↑ а б в Hand& Wolff, 242
- ↑ а б Kleiner, 407
- ↑ Hand and Wolff, 242
- ↑ а б Grössinger, 60
- ↑ Van Der Elst, 76
- ↑ Kemperdick, 23
- ↑ Friedlænder, 37
- ↑ Kemperdick, 24
- ↑ «Portrait of a Lady, c. 1460». National Gallery of Art, Washington. Retrieved 8 March 2010.
- ↑ Van der Weyden often worked on commission from members of the Burgundian court. See Schneider, 40
- ↑ а б Schneider, 40
- ↑ Hand and Wolff, 244
- ↑ Campbell, 15
- ↑ Campbell, 28
- ↑ Kemperdick, 22
- ↑ Walker, 126
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Campbell, Lorne. Van der Weyden. London: Chaucer Press, 2004. ISBN 1-904449-24-7
- Campbell, Lorne and Van der Stock, Jan. (ed.) Rogier van der Weyden: 1400—1464. Master of Passions. Leuven: Davidsfonds, 2009. ISBN 978-90-8526-105-6
- Campbell, Lorne, Foister, S, Roy. A. «Early Nothern European Painting». National Gallery Technical Bulletin, volume 18, 1997
- Friedlænder, Max J. «Landscape, Portrait, Still-Life: Their Origin and Development». New York: Schocken Books, 1963
- Grössinger, Christa. Picturing women in late Medieval and Renaissance art. Manchester: Manchester University Press, 1997. ISBN 0-7190-4109-0
- Hand, John Oliver and Wolff, Martha. Early Netherlandish Painting. Washington: National Gallery of Art, 1986. ISBN 0-521-34016-0
- Kemperdick, Stephan. The Early Portrait, from the Collection of the Prince of Liechtenstein and the Kunstmuseum Basel. Munich: Prestel, 2006. ISBN 3-7913-3598-7
- Kleiner, Fred S. Gardner’s Art Through the Ages: The Western Perspective. Belmont: Wadsworth Publishing, 2009. ISBN 0-495-57364-7
- Monro, Isabel Stevenson and Monro, Kate M. Index to Reproductions of European Paintings: A Guide to Pictures in More Than Three Hundred Books. New York: H. W. Wilson, 1956.
- Scott, Margaret. The History of Dress: Late Gothic Europe, 1400—1500. London: Humanities Press, 1980. ISBN 0-391-02148-6
- Schneider, Norbert. The Art of the Portrait: Masterpieces of European Portrait-Painting, 1420—1670. Taschen GmbH, 2002. ISBN 3-8228-1995-6
- Smith, Jeffrey. The Northern Renaissance. London: Phaidon, 2004. ISBN 0-7148-3867-5
- Van Der Elst, Joseph. The Last Flowering of the Middle Ages. Montana: Kessinger Publishing, 1944.
- Walker, John. National Gallery of Art, Wahington. New York: Harry N. Abrams, Inc, 1975. ISBN 0-8109-0336-9
- Wilson, Jean. Painting in Bruges at the Close of the Middle Ages: Studies in Society and Visual Culture. Pennsylvania State University Press, 1998. ISBN 0-271-01653-1
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Партрэт дамы (Рагір ван дэр Вэйдэн)
- [https://web.archive.org/web/20120926091957/http://www.nga.gov/collection/gallery/gg39/gg39-51-none.html Архівавана 26 верасня 2012. «Партрэт дамы» ў Нацыянальнай галерэі мастацтва ЗША]