Парафасцыелапсоз
Выгляд
Парафасцыелапсоз — інвазійная хвароба дзікіх траваедных жывёл, якая выклікаецца гельмінтамі з роду парафасцыялопсіс (Parafasciolopsis).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Адзначана ў высакародных аленяў, казуль, ласёў. Жывёлы заражаюцца пры ўжыванні травы і вады, інвазаваных лічынкамі ўзбуджальніка.
Сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Хвароба праяўляецца знясіленнем і цырозам печані з ацёпамі падгрудка, жаўтушнасцю слізістых абалонак. Лячэнне не распрацавана. Меры барацьбы: знішчэнне прамежкавых гаспадароў узбуджальніка (малюска катушкі рагавой (Planorbarius corneus)) у месцах вадапою жывёл.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Литвинов В. Ф., Карасев Н. Ф. Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1981.