З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Filarioidea - надсямейства паразітычных нематод класу Secernentea[1]. Прадстаўнікі гэтага падсямейства вядомыя як філярыятозныя чэрві. Групу захворванняў, выкліканых імі называюць філярыятозамі.
Невялікія ніткападобныя чарвякі, даўжыня цела якіх вар’іруе ад 2 да 50 см. У іх круглявая пярэдняя частка без выразна акрэсленых губ. Лічынкі называюцца мікрафілярыі і маюць памеры менш аднаго міліметра.
Жывуць у асноўным у крывяносных і лімфатычных сасудах і ў злучальных тканках пазваночных. Прамежкавымі гаспадарамі з’яўляюцца членістаногія.
- ↑ NCBI Taxonomy Browser (нявызн.). — «Filarioidea
Taxonomy ID: 6295
Inherited blast name: nematodes
Rank: superfamily
Genetic code: Translation table 1 (Standard)
genetic code: Translation table 5 (Invertebrate Mitochondrial)» Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2020. Праверана 21 мая 2009.