Перайсці да зместу

Нафтавы крызіс 1973 года

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Знак у ЗША, які заахвочвае сумеснае выкарыстанне аўтамабіляў, падчас дэфіцыту паліва з-за нафтавага крызісу 1973 года

Нафтавы крызіс 1973 года (таксама вядомы пад назвай «нафтавае эмбарга») пачаўся 17 кастрычніка 1973 года, калі АПЕК, у якую ўваходзілі ўсе арабскія краіны-члены АПЕК, а таксама Егіпет і Сірыя, заявіла падчас Кастрычніцкай вайны, што яна не будзе пастаўляць нафту краінам, якія падтрымалі Ізраіль у гэтым канфлікце з Сірыяй і Егіптам. Гэта тычылася ў першую чаргу ЗША і іх саюзнікаў у Заходняй Еўропе. На працягу наступнага года кошт на нафту падняўся з трох да дванаццаці долараў за барэль.