Міхаіл Сяргеевіч Малінін
Міхаіл Сяргеевіч Малінін | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 28 снежня 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 студзеня 1960[1][2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Надзея Рыгораўна Грэкава |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Міхаі́л Сярге́евіч Малі́нін (16 (28) снежня 1899 года, сяло Палуціна, Галіцкі павет, Кастрамская губерня, цяпер Антропаўскі раён, Кастрамская вобласць — 24 студзеня 1960 года, Масква) — савецкі военачальнік, генерал арміі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Сяргеевіч Малінін нарадзіўся ў сяле Палуціна Галіцкага павета Кастрамской губерні, цяпер у складзе Антропаўскага раёна Кастрамской вобласці ў сям’і сялян.
Працаваў цесляром у родным сяле.
Грамадзянская вайна
[правіць | правіць зыходнік]З 1919 года служыў у шэрагах РСЧА.
Служыў чырвонаармейцам у 6-м запасным стралковым палку ў Кастрамской губерні, неаднаразова браў удзел у баявых аперацыях па падаўленні контррэвалюцыйных мяцяжоў і сялянскіх выступаў на тэрыторыі губерні ў гады Грамадзянскай вайны.
У 1921 годзе ўступіў у шэрагі РКП(б).
Міжваенны перыяд
[правіць | правіць зыходнік]У 1922 годзе скончыў 2-ю Маскоўскую пяхотную школу, а ў 1923 годзе — курсы сярэдняга камсаставу.
З 1922 па 1928 год служыў у 42-м стралковым палку Маскоўскай ваеннай акругі на пасадах камандзіра ўзвода, памагатага камандзіра роты, начальніка палкавой школы і камандзіра батальёна.
Па сканчэнню Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ ў 1931 годзе быў скіраваны ва Уральскую ваенную акругу, дзе быў прызначаны на пасаду начальніка штаба палка, у маі 1932 года — на пасаду начальніка аддзялення штаба 45-й стралковай дывізіі.
У снежні 1937 года быў пераведзены на пасаду выкладчыка тактыкі Ленінградскіх бранятанкавых курсаў удасканалення каманднага складу. З лістапада 1938 года працаваў старэйшым выкладчыкам, з красавіка 1940 года — начальнікам тактычнага цыкла курсаў. Са снежня 1939 па сакавік 1940 года быў адкамандзіраваны з курсаў на фронт Савецка-фінскай вайны, дзе ваяваў у пасады начальніка аператыўнага аддзела штаба 9-ай арміі, а потым — намесніка начальніка штаба 9-ай арміі па тыле.
У красавіку 1940 года быў прызначаны на пасаду начальніка штаба 7-га механізаванага корпуса (Маскоўская ваенная акруга).
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]У ліпені 1945 г. быў прызначаны на пасаду начальніка штаба Групы савецкіх акупацыйных войскаў у Германіі, 12 лістапад 1948 г. — на пасаду начальніка Галоўнага штаба — намесніка Галоўнакамандуючага Сухапутнымі войскамі СССР. З сакавіка 1950 г. — першы намеснік, а з 1951 г. — Галоўны інспектар Савецкай Арміі. З 29 чэрвеня 1953 г. і да апошніх дзён жыцця займаў пасаду першага намесніка начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сілаў СССР.
Падчас падаўлення антыкамуністычнага паўстання ў Венгрыі ўвосень 1956 г. прымаў непасрэдны ўдзел ў распрацоўцы і ажыццяўленні планаў савецкіх войскаў, за што атрымаў ордэн Кутузава 1-й ступені.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Першая жонка лічылася загінулай, насамрэч яна трапіла ў палон на акупаванай тэрыторыі і да 1944 года не магла даць пра сябе вестку.
Другая жонка — Надзея Рыгораўна Грэкава, Старшыня Вярхоўнага Савета БССР
Зноскі
- ↑ Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Michail Malinin // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Малинин Михаил Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Міхаіл Сяргеевіч Малінін на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 28 снежня
- Нарадзіліся ў 1899 годзе
- Нарадзіліся ў Галіцкім павеце
- Памерлі 24 студзеня
- Памерлі ў 1960 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Асобы
- Генералы арміі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Суворава I ступені
- Кавалеры ордэна Кутузава I ступені
- Кавалеры ордэна Суворава II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «XX гадоў Рабоча-Сялянскай Чырвонай Арміі»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «40 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Рыцары-Камандоры ордэна Брытанскай імперыі
- Кавалеры ордэна Virtuti Militari
- Кавалеры ордэна Крыжа Грунвальда
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Одру, Нісу і Балтыку»
- Узнагароджаныя польскім медалём «За Варшаву 1939—1945»
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3-га склікання
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Кандыдаты ў члены ЦК КПСС
- Удзельнікі падаўлення Венгерскага паўстання 1956 года
- Нарадзіліся ў Кастрамской вобласці