Міхаіл Давыдавіч Шыла
Міхаіл Давыдавіч Шыла | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 лістапада 1920 |
Месца нараджэння | вёска Оўзічы, цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць |
Дата смерці | 22 снежня 1998 (78 гадоў) |
Месца смерці | Пінск |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР, Беларусь |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1944—1946 |
Званне | малодшы сяржант |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні |
Міхаіл Давыдавіч Шы́ла (9 лістапада 1920, в. Оўзічы, цяпер Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць —22 снежня 1998) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Герой Савецкага Саюза (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]М. Д. Шыла нарадзіўся ў вёсцы Оўзічы (зараз у Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі). Скончыў 7 класаў, працаваў на торфапрадпремстве. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. па люты 1943 г. кіраваў камсамольскай падпольнай арганізацыяй у роднай вёсцы. З лютага 1943 г. партызан атрада імя С. Лазо партызанскай брыгады імя Молатава, дзейнічаўшай на тэрыторыі Пінскай вобласці. З 1944 г. у Чырвонай Арміі, на 1-м Беларускім і 3-м Прыбалтыйскім франтах. Удзельнік вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі, Польшчы, баёў ва Усходняй Прусіі, Германіі.
Камандзір кулямётнага разліку 447-га стралковага палка (397-я стралковая дывізія, 61-я армія, 1-ы Беларускі фронт) гвардыі малодшы сяржант М. Шыла вызначыўся на тэрыторыі Польшчы 28.1.1945 г. пры адбіцці контратак праціўніка каля горада Шнайдэмюль (сучасны горад Піла) і 2.02.1945 г. у баі за населены пункт Рушэндорф (Русінава, на захад ад Піла).
Пасля вайны М. Д. Шыла працягваў службу ў Арміі, у 1946 годзе ў званні капітана звольнены ў запас. Працаваў загадчыкам цэнтральнай ашчаднай касы, пазней загадчыкам аддзела сацыяльнага забеспячэнне ў горадзе Іванава. У 1948 годзе скончыў Пінскую партшколу. Пасля выхаду на пенсію М. Д. Шыла пераехаў у Пінск, дзе займаўся ваенна-патрыятычным выхаваннем моладзі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За вызваленне Варшавы»
- Медаль «За ўзяцце Берліна»
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» 1-й ступені
- Медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
і іншыя ўзнагароды.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Шыла Міхаіл Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 10. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- Шы́ла Міхаіл Давыдавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — С. 245. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Навечно в сердце народном: Справочник / Главный ред. И. П. Шамякин. — 3-е изд., испр. и доп. — Мн.: БелСЭ, 1984. — С. 589. — 607 с. — 65 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 лет с именем Героя Советского Союза // Сайт ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Пiнска» Архівавана 25 верасня 2015. (руск.)
- Шило Михаил Давыдович у праекце выдавецкага дома «Беларусь сегодня» і Нацыянальнага архіва Беларусі «Партизаны Беларуси» (руск.)
- Нарадзіліся 9 лістапада
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Іванаўскім раёне
- Памерлі 22 снежня
- Памерлі ў 1998 годзе
- Памерлі ў Пінску
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна Славы
- Узнагароджаныя медалём «За вызваленне Варшавы»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны