Мікалай Уладзіміравіч Вараксін
Мікалай Уладзіміравіч Вараксін | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 сакавіка 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Уладзімір Мікалаевіч Вараксін |
Род дзейнасці | гісторык, педагог, грамадазнавец |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1967) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Член у |
Мікалай Уладзіміравіч Вараксін (нар. 7 сакавіка 1933, г. Ленінград, РСФСР) — беларускі педагог, гісторык, грамадазнавец. Кандыдат гістарычных навук (1967). Дацэнт (1969).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям'і архітэктара Уладзіміра Вараксіна (1901—1980). Скончыў у 1956 годзе гістфак БДУ. У 1956—1957 гадах старэйшы навуковы супрацоўнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея; у 1957—1967 гадах малодшы навуковы супрацоўнік аддзела будаўніцтва і архітэктуры пры Прэзідыуме АН БССР, пазней Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР; у 1958—1963 гадах сакратар камсамольскай арганізацыі інстытута, член камітэта камсамола АН БССР; у 1961—1965 гадах аспірант Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН БССР. У 1967 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Фарміраванне беларускіх гарадоў ва 2-й палове XIX — пачатку XX стст.».
У 1967—1974 гадах старэйшы выкладчык, з 1969 года дацэнт кафедры марксізму-ленінізму, загадчык кафедры філасофіі, дэкан архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута. У 1974—2004 гадах дацэнт спецыяльнай кафедры, старэйшы інспектар НІА, старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытута нацыянальнай бяспекі. Адначасова распрацаваў курс міжнароднага гуманітарнага права, выдадзены для ІНБ. Рыхтаваў матэрыялы да стварэння Навуковага савета па абароне дысертацый. Быў членам разавых Саветаў па абаронах дысертацый.
З 1997 па сумяшчальніцтве працаваў у Беларускім недзяржаўным інстытуце кіравання, фінансаў і эканомікі ў якасці дацэнта, прафесара кафедры міжнароднага права; у 1998—1999 гадах дацэнт кафедры міжнароднага права Мінскага інстытута кіравання; дацэнт кафедры міжнароднага права факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ (ФКСТ); З 2000 года прафесар кафедры міжнароднага права Беларускага інстытута правазнаўства.
Грамадская дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Член таварыства «Веды», Саюза архітэктараў, Філасофскага таварыства.
Навуковыя працы
[правіць | правіць зыходнік]Ааўтар шэрагу навуковых і метадычных прац, у т.л. «Міжнароднае гуманітарнае права і правы чалавека», навучальны дапаможнік (Мінск, УП «Тэхнапрынт», 2004); «Словы іншыя, ісціны ранейшыя» (часопіс «Беларуская думка», 2007, № 5); «Да пытання аб драўляным замкавым будаўніцтве ў Беларусі XVI—XVIII стст.», (зборнік навуковых прац ІБіА АН БССР, вып. 3, Мінск, 1960); «Год нараджэння — 862», пра значэнне Полацкай архітэктурнай школы (часопіс «Нёман», № 4, 1961); «З гісторыі Нясвіжа» (матэрыялы канферэнцыі маладых навуковых АН БССР, Мінск, 1962).
Дакументы навуковай дзейнасці (артыкулы, дысертацыя), ліставанне, фотаздымкі захоўваюцца ў БДАНТД[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджваўся граматамі ЦК ЛКСМБ, райкама КПБ, Саюза архітэктараў, ЦД прафсаюза працаўнікоў культуры, Начальніка ІНБ, Старшыні ДК пагранвойскаў Рэспублікі Беларусь. Ударнік камуністычнай працы, узнагароджаны медалём «Ветэран працы».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вараксин Николай Владимирович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.
- Нарадзіліся 7 сакавіка
- Нарадзіл��ся ў 1933 годзе
- Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
- Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Інстытута нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь
- Выкладчыкі Мінскага інавацыйнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДУ
- Выкладчыкі БІП — Універсітэта права і сацыяльна-інфармацыйных тэхналогій
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі гістарычнага факультэта БДУ
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Гісторыкі Беларусі
- Постаці беларускага грамадазнаўства
- Выкладчыкі архітэктурнага факультэта Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута