МТЗ-80
МТЗ-80 / МТЗ-82 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МТЗ | |||||
Месца вытворчасці | МТЗ | |||||
Гады выпуску | 1974–наш час | |||||
Прызначэнне | Універсальны | |||||
Цягавы клас | 1,4 | |||||
Габарыты | ||||||
Даўжыня, мм | 3810 мм | |||||
Шырыня, мм | 1970 мм | |||||
Вышыня, мм | 2470 мм | |||||
Падвеска | ||||||
Тып хадавой часткі | Колавы | |||||
Храналогія | ||||||
| ||||||
Вікісховішчы | на
МТЗ-80 «Беларус» (МТЗ-82 «Беларус») — марка ўніверсальна-акучвальных колавых трактароў, выпускаемых Мінскім трактарным заводам з 1974 года па цяперашні час.
Кароткая характарыстыка мадэлі
[правіць | правіць зыходнік]Трактары МТЗ-80 і МТЗ-82 з’яўляюцца глыбокай мадэрнізацыяй выпускаўшыхся раней трактароў МТЗ-50 і МТЗ-52 адпаведна. Першы прататып датаваны 1970 годам. Ступень уніфікацыі дэталяў і зборачных адзінак у гэтых трактароў дасягае 70%[1].
Трактар пабудаваны па традыцыйнай для свайго сямейства кампаноўцы: паўрамная канструкцыя з нясучымі картэрамі вузлоў трансмісіі, пярэдняе размяшчэнне рухавіка, заднія вядучыя колы павялічанага дыяметру, пярэднія напраўляючыя колы паменшанага дыяметру. Трактар МТЗ-80 мае прывад толькі на заднія калы, а трактар МТЗ-82 — поўны прывад.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Стварэнне сямейства трактароў МТЗ-80/82 і Т-70 пачалося з Пастанаўлення Савета Міністраў СССР № 606, аб стварэнні ўніверсальна-акучвальнага трактара магутнасцю 75-80 конскіх сіл цягавага класа 1,4. Для паскарэння стварэння і памяншэння затрат на пераабсталяванне асноўнага завода і сумежных прадпрыемстваў было прынята рашэнне аб глвбокай мадэрнізацыі трактара МТЗ-50/52.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Авторский коллектив. Тракторы «Беларус» семейств МТЗ и ЮМЗ. Устройство, работа, техническое обслуживание (руск.). — Мн.: Ранок, 2003. — 260 с. — 10 000 экз. — ISBN 966-502-007-2.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул МТЗ-80(руск.) |