МАЗ-509
МАЗ-509 | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
Вытворца | МАЗ | |||||
Месца вытворчасці | Мінск, БССР | |||||
Гады выпуску | 1967—1990 | |||||
Храналогія | ||||||
|
МАЗ-509 — савецкі буйнатанажны грузавы аўтамабіль-лесавоз, які выпускаўся на Мінскім аўтамабільным заводзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1967 годзе на замену МАЗ-501 Мінскі аўтазавод пачаў серыйны выпуск лесавозаў МАЗ-509П (П — руск.: переходный).
З 1969 года пачаўся выпуск удасканаленага МАЗ-509. З 18,4 да 20 тон вырасла грузападымальнасць. Як і ў базавага грузавіка МАЗ-500А, колавая база павялічылася да 3950 мм. Штогадовы тыраж лесавозаў МАЗ-509 складаў каля 2700 штук[1].
У 1973 годзе лесавозу быў прысвоены дзяржаўны знак якасці[2].
У 1976 годзе лесавоз быў абноўлены (індэкс мадэрнізаванай машыны — МАЗ-509А). Аўтамабіль атрымаў знешнія адрозненні МАЗ-5335. Яшчэ на тону вырасла грузападымальнасць, з’явілася новая тармазная сістэма (паасобная, свая ў кожнага моста). У такім выглядзе МАЗ-509А выпускаўся да 1990 года. Выпуск складаў 2700—2800 машын у год[1].
Выкарыстоўваўся з 2-восевымі прычэпамі ГКБ-9383 або ТМЗ-803М.
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Дапушчальная маса прычэпа-раскатаў з грузам, кг | 21000 | |
---|---|---|
Нагрузка на конік аўтамабіля, кгс | 5500 | |
Маса цягача без нагрузкі, кг | 8800 | |
Размеркаванне ўласнай масы па восях, кг | на пярэднюю | 4410 |
на заднюю | 4390 | |
Макс. дазволеная маса аўтамабіля, кг | 14450 | |
Размеркаванне поўнай масы па восях, кг | на пярэднюю | 4950 |
на заднюю | 9500 | |
Дарожныя прасветы пад восямі, мм | пярэдняй | 310 |
задняй | 300 | |
Габарыты: даўжыня×шырыня×вышыня, мм | 6770×2700×3000 (вышыня разам з загружанымі на цягач раскатамі — 3660) | |
Колавая база, мм | 3950 | |
Максімальная хуткасць, км/г | 60 | |
Тармазны пуць з хуткасці 40 км/г, м | 21 | |
Расход паліва, л/100 км | 48 | |
Шыны | 320-508 (12,00-20) | |
Паліўны бак, л | два па 175 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б "Нашемарки" в лесовозном деле (руск.). mpark.pro (3 чэрвеня 2016). Праверана 8 студзеня 2024.
- ↑ К 50-летию советского автомобилестроения. Краткая биография автозаводов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1974. — № 8. — С. 23.
- ↑ НИИАТ 1985, с. 123.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Краткий автомобильный справочник НИИАТ (руск.). — 10-е изд. — М.: Транспорт, 1985. — 220 с.
- Родине к юбилею. Помощник лесорубов(руск.) // За рулём : часопіс. — 1967. — № 9. — С. 2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Автомодельное бюро: МАЗ-509 (руск.)