Луіс Мак-Лейн (англ.: Louis McLane; 28 мая1786, Смірна, Дэлавэр — 7 кастрычніка1857, Балтымар, Мэрыленд) — амерыканскі юрыст, дыпламат, дзяржаўны дзеяч, 12-ы дзяржаўны сакратар ЗША, 10-ы міністр фінансаў ЗША.
Луіс Мак-Лейн нарадзіўся ў Смірне, штат Дэлавэр, у сям’і ветэрана Вайны за незалежнасць ЗША. Вучыўся ў прыватных школах. У 1798 годзе ён паступіў на службу ў ваенна-марскі флот, у званні мічмана год служыў на фрэгаце USS Philadelphia. У 1807 году Мак-Лейн, скончыўшы Ньюаркскі каледж, адкрыў юрыдычную практыку ў Смірне. Падчас вайны 1812 года ён служыў у Вілмінгтане. З 1817 па 1827 гады Мак-Лейн быў членам Палаты прадстаўнікоў ЗША, з 1827 па 1829 гады — членам Сената. У 1829 годзе прэзідэнт Эндру Джэксан прызначыў Мак-Лейна надзвычайным амбасадарам у Англіі, з 1831 па 1833 гады — міністрам фінансаў, з 1833 па 1834 гады — дзяржаўным сакратаром. У 1837 годзе Мак-Лейн стаў прэзідэнтам чыгункі «Балтымар і Агая», на гэтай пасадзе ён працаваў да 1847, у 1845—1846 гадах ён таксама выконваў абавязкі амбасадара ЗША ў Англіі.