Скончыў Ельскі ўніверсітэт, займаўся юрыдычнай практыкай з 1819 года. З 1824 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў штата Дэлавэр, у 1826—1828 гадах дзяржаўны сакратар штата. У 1829 годзе выбраны ў Сенат ЗША; быў сенатарам да 1836 года, а затым таксама ў 1845—1849 і з 1853 года да смерці. У 1837—1839 гадах займаў пасаду Вярхоўнага суддзі штата Дэлавэр. Пік палітычнай кар’еры Клейтана прыйшоўся на 1849—1850 гады, калі прэзідэнт Закары Тэйлар прызначыў яго Дзяржаўным сакратаром ЗША. Найбольш значным дзеяннем Клейтана на гэтай пасадзе было падпісанне 18 красавіка 1850 года так званага «Догавара Клейтана-Бульвера» паміж ЗША і Вялікабрытаніяй (названы ад імёнаў Клейтана і брытанскага міністра замежных спраў Генры Бульвер-Літана); згодна з гэтым дагаворам абедзве дзяржавы абавязаліся не каланізаваць незалежныя рэспублікі Цэнтральнай Амерыкі і гарантаваць даступнасць суднам усіх краін канала паміж Атлантычным і Ціхім акіянамі, які калі-небудзь будзе пракладзены па тэрыторыі якой-небудзь з гэтых рэспублік.
Зноскі
↑ абJohn Middleton Clayton // www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.