Лозкі (Буда-Кашалёўскі раён)
Вёска
Лозкі
|
Ло́зкі[1] (трансліт.: Lozki, руск.: Лозки) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Крыўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Размяшчэнне
[правіць | правіць зыходнік]У 20 км на поўдзень ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 24 км ад Гомеля.
Гідраграфія
[правіць | правіць зыходнік]На заходняй ускраіне Канава Чырвоная (прыток ракі Уза).
Транспартная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Жлобін — Гомель. Планіроўка складаецца з просталінейнай шыротнай вуліцы, да якой на ўсходзе далучаецца крывалінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў Беліцкім, затым Гомельскім паветах Магілёўскай губерні. Па рэвізіі 1858 года ў валоданні памешчыка Клячкоўскага. У 1909 годзе ў Целяшоўскай воласці.
У 1926 годзе ў Уваравіцкім раёне Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Чырвоныя Лозкі», працавалі вятрак і гамарня. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 28 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя М. І. Калініна (цэнтр — вёска Івольск).
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Івольскага сельсавета[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць
[правіць | правіць зыходнік]- 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.
Дынаміка
[правіць | правіць зыходнік]- 1834 год — 8 двароў.
- 1909 год — 30 жыхароў.
- 1926 год — 15 двароў, 100 жыхароў.
- 1959 год — 231 жыхар (паводле перапісу).
- 2004 год — 23 гаспадаркі, 30 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области». Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Архівавана 29 кастрычніка 2013. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх