Перайсці да зместу

Івольскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Івольскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Статус сельсавет
Уваходзіць у Буда-Кашалёўскі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Івольск
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Дата скасавання 1 снежня 2009
Насельніцтва (2009) 561
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Іво́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Івольск.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Сінічынскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бацунскага сельсавета[1]. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Буда-Кашалёўскага раёна. 5 верасня 1963 года ў склад Чарнянскага сельсавета Рэчыцкага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Пераход, Рэпішча, Стоўпня I і Стоўпня II)[2]. 26 чэрвеня 1969 года скасаваны пасёлак Пашкоўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Івольскага сельсавета 16 населеных пунктаў[4]. 1 снежня 2009 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Крыўскага сельсавета[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Івольск, Лозкі, Сінічына, пасёлкі Восаў, Дунай, Красная Плошчадзь, Расцяробы, Смаловыя Лозкі і Чырвоны Лужок. У склад Івольскага сельсавета таксама ўваходзілі: да 1936 года — пасёлкі Крывуля і Свашын, да 1938 года — пасёлак Галыда, да 1969 года — пасёлак Пашкоўскі, да 1997 года — пасёлак Букалаў (не існуюць).

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 561 чалавек[6], з іх 95,9 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,9 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 22 (1252).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 76. — 248 с. — 10 000 экз.
  5. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 277 Об изменении административно-территориального устройства Буда-Кошелевского района Гомельской области Архівавана 29 кастрычніка 2013.
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.