Перайсці да зместу

Леў Іосіфавіч Максімаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Іосіфавіч Максімаў
Сцяг8-ы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
1986 — 1990
Папярэднік Анатоль Шэльдаў
Пераемнік Генадзь Бураўкін

Нараджэнне 27 чэрвеня 1928(1928-06-27) (96 гадоў)
Адукацыя

Леў Іо́сіфавіч Максі́маў (нар. 27 чэрвеня 1928) — беларускі дыпламат. Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь у ААН (1986—1990).

Нарадзіўся 27 чэрвеня 1928 года ў горадзе Вязнікі Уладзімірскай вобласці. Скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, Беларускі дзяржаўны універсітэт.

З 1951 года на дыпламатычнай працы ў Міністэрстве замежных спраў Беларускай ССР. Працаваў на пасадах кіраўніка Дэпартамента інстытуцыйных арганізацый.

У 1957—1962 гг. — у Дэпартаменце канферэнцыйнага абслугоўвання, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый.

У 1972 годзе ў Дэпартаменце тэхнічнага супрацоўніцтва па пытаннях развіцця, затым Дэпартаменце грамадскай інфармацыі. Узначальваў дэлегацыі Беларусі ў ЕОСОК, ЕЭК, Камісіі па правах чалавека і Генеральнай канферэнцыі МАП.

У 1980—1986 гг. — Старшыня беларускай камісіі пры ЮНЕСКА.

У 1980—1986 гг. — намеснік Міністра замежных спраў Беларускай ССР.

У 1986—1990 гг. — Пастаянны Прадстаўнік Беларускай ССР у Арганізацыі Аб’яднаных Нацый[1].

Зноскі