Кулі (Гарадоцкі раён)
Вёска
Кулі
|
Кулі́[1] (трансліт.: Kuli, руск.: Кули) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Пальмінскага сельсавета. За 25 км на паўднёвы ўсход ад Гарадка, 16 км ад чыгуначнай станцыі Залучча, 31 км ад Віцебска. Рэльеф раўнінны. На захадзе і поўдні знаходзіцца лясны масіў. Транспартныя сувязі па шашы Віцебск — Невель.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1839 годзе ў маёнтку Няпраж у Віцебскім павеце Віцебскай губерні. У 1866 годзе ў Храпавіцкай воласці, адносілася да Кабішчанскага праваслаўнага прыхода. У 1905 годзе — 121 дзесяціна зямлі. У сакавіку 1924 года вернуты ў склад БССР. З 17 ліпеня 1924 года ў Віцебскім павеце. З 20 жніўня 1924 года ў Шніцінскім, з 29 кастрычніка 1924 года ў Кузняцоўскім, з 21 жніўня 1925 года ў Кабішчанскім сельсавеце Лосвідскага, з 29 кастрычніка 1924 года Кузняцоўскага, з 26 сакавіка 1927 года Віцебскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1925 годзе працавалі саматужныя майстэрні: кравецкая, цяслярныя, па вырабе кошыкаў. З 15 лютага 1931 года ў Гарадоцкім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У Другую сусветную вайну ў студзені 1943 года нацысцкія захопнікі спалілі вёску, загубілі 14 жыхароў. З франтоў не вярнуліся 7 жыхароў. З 16 ліпеня 1954 года ў Пальмінскім сельсавеце. У 1970 годзе ў саўгасе «50 гадоў УЛКСМ». У 2012 годзе ў складзе КУСП «Паўночны».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 29 рэвізскіх душ (1839)
- 9 двароў (1877)
- 9 двароў, 75 жыхароў (1905)
- 21 двор, 113 жыхароў (1925)
- 26 двароў, 104 жыхары (1940)
- 44 жыхары (1959)
- 40 жыхароў (1970)
- 6 гаспадарак, 8 жыхароў (2000)
- 1 гаспадарка, 1 жыхар (2018)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх