Клімат Эстоніі
Клімат Эстоніі пераходны ад умерана-марскога да ўмерана-кантынентальнага з мяккай зімой і халаднаватым летам.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Эстонія размешчана ва ўмераным поясе, на поўначы і захадзе абмываецца Балтыйскім морам. На клімат вялікі ўплыў аказваюць атлантычныя цыклоны, паветра з-за блізкасці мора заўсёды вільготнае. Дзякуючы ўплыву Гальфстрыма зіма цяплейшая за зіму ў мацерыковых раёнах Еўразіі. Лета параўнальна халаднаватае. Найбольш цёплы месяц года — ліпень, найбольш халодны — люты. Пераважае пахмурнае і хмарнае надвор'е.
Тэмпература паветра
[правіць | правіць зыходнік]Кліматаграма Вільсандзі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
47
1.0
-2.6
|
30
-0.1
-3.9
|
34
2.2
-1.8
|
28
7.2
2.0
|
31
12.5
6.8
|
48
16.5
11.2
|
49
20.3
15.0
|
68
19.9
14.9
|
64
15.3
11.0
|
70
10.4
6.7
|
70
5.6
2.2
|
51
2.7
-0.9
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: EMHI[1] |
Кліматаграма Таліна | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
56
-1.0
-5.9
|
36
-1.6
-7.1
|
37
2.3
-4.1
|
32
9.2
0.6
|
36
15.3
5.2
|
64
18.9
9.5
|
84
21.9
12.7
|
86
20.4
12.0
|
67
15.2
7.6
|
78
9.5
3.8
|
70
3.5
-0.9
|
57
0.4
-4.3
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: EMHI[1] |
Кліматаграма Валгі | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
С | Л | С | К | М | Ч | Л | Ж | В | К | Л | С |
56
-1.9
-7.1
|
40
-1.7
-8.3
|
42
3.4
-4.5
|
33
11.3
0.7
|
53
17.8
5.6
|
83
20.8
9.8
|
68
23.3
12.2
|
85
21.8
11.2
|
59
15.9
6.8
|
72
9.7
2.9
|
57
2.9
-1.7
|
56
-0.8
-5.8
|
Тэмпература ў °C • Сума ападкаў у мм Крыніца: EMHI[1] |
Сярэдняя тэмпература паветра ў Эстоніі, паводле даных шматгадовых назіранняў за перыяд 1961—1990 гг., складае ад +4,1 °C да +6,3 °C, за перыяд 1981—2010 гг. — ад +4,9 °C да +7,1 °C. Самая высокая сярэднегадавая тэмпература адзначаецца ў раёнах Саарэмаа і Хіюмаа (+6...+7 градусаў), самая нізкая — у раёнах Ляэнэ-Вірумаа і Йыгевамаа (+4,9...+5,3 °C). Самы халодны месяц — люты з сярэдняй тэмпературай ад −1,8 °C на астравах да −6,0 °C на мацерыку. Самы цёплы месяц — ліпень, яго сярэднясутачная тэмпература складае ад +16,9 °C да +18,0 °C (звесткі за перыяд 1981—2010 гг.)[1]. Параўнальна невялікая амплітуда сярэднясутачных тэмператур лютага і ліпеня характарызуе ўмеранасць эстонскага клімату.
Рэкордна цёплым месяцам быў ліпень 2010 года ў Нарва-Йыэсуу, яго тэмпература склала +23,4 °C. Рэкордна халодным месяцам быў студзень 1987 года, тады ў Нарве сярэдняя тэмпература склала -18,0 °C.[2]
Абсалютны максімум тэмпературы паветра ў Эстоніі складае +35,6 °C, ён зафіксаваны на метэастанцыі Выру 14 жніўня 1992 года[3]. 7 жніўня 2010 года ў Нарва-Йыэсуу зафіксавалі тэмпературу +35,4 °C[4]. Тартускі рэкорд +35,2 °C, зафіксаваны 2 жніўня 1896 года[5], з'яўляўся рэкордам Эстоніі да 1992 года, гэта значыць 96 гадоў.
Абсалютны мінімум тэмпературы паветра ў Эстоніі складае −43,5 °C, ён быў адзначаны 17 студзеня 1940 года ў Йыгева[6].
Ападкі, адносная вільготнасць паветра і воблачнасць
[правіць | правіць зыходнік]Сярэднегадавая сума ападкаў — ад 535 мм на востраве Кіхну да 727 мм у Куўзіку. Адносная вільготнасць паветра, як правіла, высокая і за год складае ад 79 % у Выру да 84 % на астравах[7]. Колькасць дзён з ападкамі — ад 102 на востраве Кіхну да 127 на мацерыку. Ніжняя воблачнасць складае 4,8...5,7 балы[8].
Скорасць ветру
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя скорасць ветру ў Эстоніі — ад 2,7 м/с на мацерыку да 6,6 м/с на астравах[9].
Сонечнае ззянне
[правіць | правіць зыходнік]Сярэдняя працягласць сонечнага ззяння ў годзе — ад 1628 гадзін у Тыраверэ да 1926 гадзін у Вільсандзі.[10]
Горад | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вільсандзі | 33 | 62 | 134 | 196 | 290 | 319 | 302 | 252 | 172 | 101 | 40 | 25 | 1926 |
Выру | 33 | 61 | 121 | 171 | 252 | 273 | 258 | 216 | 134 | 83 | 30 | 19 | 1651 |
Йыгева | 34 | 62 | 126 | 176 | 266 | 282 | 264 | 219 | 131 | 80 | 26 | 19 | 1685 |
Куўзіку | 28 | 59 | 128 | 180 | 266 | 291 | 263 | 214 | 135 | 86 | 29 | 16 | 1695 |
Нарва | 32 | 60 | 127 | 183 | 271 | 297 | 280 | 221 | 133 | 73 | 23 | 16 | 1716 |
Пярну | 34 | 63 | 124 | 178 | 260 | 291 | 268 | 224 | 140 | 93 | 38 | 26 | 1739 |
Рыстна | 29 | 60 | 124 | 187 | 285 | 314 | 294 | 240 | 159 | 97 | 37 | 22 | 1848 |
Талін | 25 | 56 | 126 | 186 | 277 | 304 | 279 | 229 | 140 | 90 | 30 | 18 | 1760 |
Тарту | 36 | 65 | 133 | 180 | 259 | 284 | 265 | 217 | 138 | 85 | 32 | 23 | 1717 |
Тыйрыкая | 33 | 60 | 122 | 176 | 262 | 287 | 271 | 217 | 133 | 83 | 29 | 22 | 1695 |
Тоама | 30 | 56 | 125 | 173 | 250 | 292 | 261 | 216 | 129 | 76 | 26 | 19 | 1653 |
Тыраверэ | 35 | 62 | 123 | 170 | 248 | 266 | 255 | 210 | 128 | 80 | 28 | 23 | 1628 |
Кліматаграма
[правіць | правіць зыходнік]У зводнай табліцы прыведзены кліматычныя даныя Эстоніі: тэмпература паветра, вільготнасць паветра, сума сонечнай радыяцыі, скорасць ветру.[11]
Перыяд | Сту, °C | Лют, °C | Сак, °C | Кра, °C | Май, °C | Чэр, °C | Ліп, °C | Жні, °C | Вер, °C | Кас, °C | Ліс, °C | Сне, °C | Год, °C | Год, % | Год, кВтч/м² | Год, м/с |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Вільяндзі | −4,8 | −5,1 | −1,2 | 5,5 | 11,7 | 15,9 | 18,2 | 17,0 | 11,8 | 6,2 | 0,1 | −3,9 | 6,0 | 72,7 | 1041 | 3,0 |
Выру | −5,7 | −6,0 | −1,7 | 5,7 | 12,0 | 16,0 | 18,3 | 17,0 | 11,7 | 6,0 | −0,5 | −5,0 | 5,7 | 73,5 | 1015 | 3,2 |
Кохтла-Ярвэ | −5,0 | −5,9 | −2,4 | 3,8 | 9,7 | 14,4 | 17,1 | 16,3 | 11,6 | 6,4 | 0,6 | −3,3 | 5,3 | 74,7 | 1034 | 3,0 |
Курэссаарэ | −0,7 | −2,4 | −0,1 | 4,6 | 10,0 | 14,4 | 17,3 | 16,9 | 12,4 | 7,2 | 2,4 | −0,1 | 6,9 | 80,2 | 1088 | 4,6 |
Нарва | −4,8 | −5,5 | −2,4 | 4,8 | 9,8 | 15,1 | 18,4 | 16,7 | 11,7 | 6,2 | 0,4 | −3,3 | 5,7 | 77,8 | 1037 | 3,5 |
Пярну | −3,5 | −4,4 | −1,1 | 4,9 | 11,3 | 15,3 | 18,1 | 16,9 | 11,9 | 7,0 | 1,5 | −1,8 | 6,4 | 80,5 | 1041 | 3,8 |
Талін | −3,4 | −4,3 | −1,2 | 4,5 | 10,0 | 14,2 | 17,2 | 15,9 | 11,1 | 6,4 | 1,2 | −1,9 | 5,9 | 80,1 | 1052 | 3,6 |
Тарту | −4,5 | −5,3 | −1,3 | 5,5 | 11,3 | 15,0 | 17,6 | 16,2 | 11,0 | 6,0 | 0,5 | −3,2 | 5,8 | 78,6 | 990 | 3,7 |
Зноскі
- ↑ а б в г Тэмпература паветра . EMHI.
- ↑ «EMHI»: Тэмпература паветра
- ↑ «Ilmajaam.ee» (Праверана 7 лістапада 2010)
- ↑ «ERR-Навіны» Архівавана 10 ліпеня 2023. (Праверана 7 лістапада 2010)
- ↑ «Eesti Paevaleht»: Да рэкорду Эстоніі ўсіх часоў заставалася 1,4 градусу(недаступная спасылка) (Праверана 7 лістапада 2010)
- ↑ «Сталіца холаду Йыгева» Архівавана 24 ліпеня 2010. (Праверана 7 лістапада 2010)
- ↑ «EMHI»: Асадкі, вільготнасць паветра
- ↑ «EMHI»: Воблачнасць
- ↑ «EMHI»: Скорасць ветру
- ↑ «EMHI»: Працягласць сонечнага ззяння
- ↑ NASA. База даных RETScreen