Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Старыя Дарогі)
Выгляд
Касцёл | |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
53°02′27″ пн. ш. 28°15′52″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Старыя Дарогі |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Епархія | Мінска-Магілёўская архідыяцэзія |
Благачынне | Нясвіжскі дэканат |
Будаўніцтва | 2014 |
Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у горадзе Старыя Дарогі Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай камуны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Парафія існуе з 1994 года, была пабудавана часовая капліца.
Касцёл пачалі будаваць у 2014 годзе. 13 жніўня 2016 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч заклаў капсулу з каменем са Святой зямлі ў сцяну касцёла[1][2].
5 студзеня 2017 года было завершана ўзвядзенне купала на касцёле[3].
З 2019 года ў касцёле праводзяцца службы[4].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны з чырвонай цэглы. Праект касцёла распрацаваў салігорскі архітэктар Уладзімір Гаралікоў. Паводле праекта касцёл шырынёй — 12,3 м, даўжынёй — 23,1 м, вышынёй — 21 м[5].
Пробашчы парафіі
[правіць | правіць зыходнік]- Алексій Рамановіч.
Зноскі
- ↑ Кондрусевич заложил святую капсулу в храме в Старых Дорогах
- ↑ В Старых Дорогах впервые в истории местечка будет костел(недаступная спасылка)
- ↑ Костёл в Старых Дорогах увенчали куполом(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 ліпеня 2018. Праверана 21 студзеня 2020.
- ↑ Біскуп Касабуцкі на Случчыне: Хрост — гэта абавязак і заданне
- ↑ В Старых Дорогах строят костёл(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 мая 2018. Праверана 21 студзеня 2020.