Перайсці да зместу

Каралеўскі нумізматычны кабінет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскі кабінет манет
Kungliga Myntakabinettet
Цэнтральны ўваход у музей.
Заснаваны 1570
Месцазнаходжанне  Швецыя, Стакгольм
Памеры фонду 600 000
Адрас Narvavägen 13-17, 114 60 Stockholm
ekonomiskamuseet.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каралеўскі кабінет манет (шведск.: Kungliga Myntakabinettet) — нумізматычны музей, размешчаны ў гістарычным цэнтры Стакгольма. Нумізматычны кабінет - адзін з найстарэйшых музеяў Швецыі, у калекцыі якога можна ўбачыць ракавіны кауры і крэдытныя карты 21-га стагоддзя.

Гісторыя калекцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікам музея лічыцца Кароль Іаан III, які сабраў старадаўнія шведскія манеты для абгрунтавання правоў Швецыі на адлюстраванне трох карон на нацыянальным гербе. Аказалася, што тры кароны гравіравалі на шведскіх манетах пачынаючы з XIV стагоддзя. Да 1630 года калекцыя налічвала ўсяго 57 манет і медалёў. На працягу многіх гадоў калекцыя музея папаўнялася за кошт ахвяраванняў, набыцця іншых калекцый і прадметаў, выяўленых пры раскопках. Важнае набыццё было зроблена ў 1974 годзе, калі нумізматычны кабінет набыў вялікую колькасць розных банкаўскіх дакументаў (акцыі, сертыфікаты і г.д.). Больш за 18 000 сярэбраных манет папоўнілі збор музея пасля выяўлення ў цэнтры Стакгольма скарбу «The Lohe Hoard», датаванага 1741 годам.

У цяперашні час музейная калекцыя налічвае каля 600000 манет, банкнот, жэтонаў, даўгавых распісак, сертыфікатаў, акцый, кашалькоў і іншых матэрыяла��. Асаблівую цікавасць уяўляюць першыя шведскія медныя манеты, адчаканеныя ў канцы X стагоддзя пры кіраванні караля Олафа Скетконунга, манета 1644 года вагой у 19,7 кг часоў праўлення каралевы Крысціны, першыя ў свеце банкноты Банка Стакгольма, надрукаваныя у 1661 годзе, грошы перыяду гіперінфляцыі ў Веймарскай рэспубліцы, Нобелеўскія медалі.

Асноўныя раздзелы музея

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сусветныя грошы
  • Шведскія манеты
  • Ашчадныя банкі і скарбонкі
  • Дзяржаўныя фінансы
  • Мастацтва Медалёў
  • Магія скарбаў
  • Tally Up! (Раздзел для дзяцей)