Перайсці да зместу

Калодзеж

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Калодзеж-журавель
Калодзеж з калаўротам

Кало́дзеж[1][2][3], кало́дзезь[1][3], сту́дня[2][3] — гідратэхнічнае збудаванне для здабычы падземных вод для піцця і іншых патрэб. Калодзежы значна адрознівацца глыбінёй, якасцю і колькасцю вады. Калодзежная вада, звычайна, змяшчае мінералаў за рачную або якую іншую.

Каб падняць ваду наверх можа быць выкарыстана электрычная або механічная помпа, або, як у мінулым — мускульная сіла чалавека або жывёлы, або розныя дапаможныя элементы калодзежа (напрыклад рычаг — калодзеж-журавель, корба з ланцугом і іншыя). Часта калодзежы накрываюць дахам і аздабляюць разьбой[2].

У Беларусі канструкцыі калодзежнага праёму былі разнастайныя. На Палессі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэў з выдзеўбанай сарцавінай (студні-каўдубы)[4]. У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плахамі, якія ставілі як вертыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна, клалі адна на адну[4] і мацавалі па вуглах палямі. Шырока вядомая была і зрубавая канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямонні калодзежы выкладалі каменнем[4]. Пачынаючы з 1920-х гадоў увайшлі ва ўжытак калодзежы з труб з калаўротам[2].

  1. а б БелЭн 1998.
  2. а б в г БелЭн 2002.
  3. а б в ТСБЛМ 2016.
  4. а б в Беларусы: У 8 т. Т. 2. Дойлідства / А. І. Лакотка; Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: шл. — ISBN 985-6234-28-X.