Казанава (Віцебскі раён)
Вёска
Казанава
|
Каза́нава[2] (трансліт.: Kazanava, руск.: Казаново) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 19,9163 га[1]. За 18 км на паўночны ўсход ад Віцебска, 24,5 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 17 стагоддзя вядома як цэнтр аднайменнага маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ, уласнасць зямяніна М.С.Шапкі. У 1634 годзе прыватная ўласнасць зямян Вайцяхоўскіх. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні. У 1846 годзе ўласнасць памешчыцы А.Адамовіч, ёй належала 45 дзесяцін зямлі, якую апрацоўвалі наёмныя работнікі. У 1878 годзе прыватная ўласнасць памешчыкаў Асінскіх у Курынскай воласці Віцебскага павета Віцебскай губерні. У 1905 годзе вёска належала сельскагаспадарчаму таварыству, якое мела 230 дзесяцін зямлі, фальварак - Бычкову (40 дзесяцін зямлі). У сакавіку 1924 года вернута ў склад БССР. З 20 жніўня 1924 года вёска ў Пышнікоўскім сельсавеце Суражскага раёна Віцебскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). Вясковыя дзеці наведвалі працоўную школу 1-й ступені за 2,5 км у вёсцы Жаробычы. У 1931 годзе арганізаваны калгас, у якім была сталярная майстэрня. З 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. У 1940 годзе ў Казанава пераселены жыхары вёскі Ясеншчына. З сярэдзіны ліпеня 1941 года да канца снежня 1943 года акупіравана нямецкімі войскамі, якія ў кастрычніку 1942 года знішчылі тут 20 двароў і 1 мірнага жыхара. На франтах загінулі 3 вяскоўцы. У баях за вызваленне вёскі і яе ваколіц загінулі 59 савецкіх салдат. З 16 ліпеня 1954 года да 22 снежня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Ботаніцкага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Віцебскім раёне. З 22 снежня 1960 года ў Бабініцкім сельсавеце. Вёска ў складзе КСУП «Падбярэззе».
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 7 рэвізскіх душ (жанчыны, маёнтак, 1834)
- 12 сялянскіх душ (3 мужчыны, 9 жанчын, маёнтак, 1847)
- вёска — 7 двароў, 41 жыхар, аднайменны фальварак — 1 двор, 6 жыхароў (1905)
- 17 двароў, 92 жыхары (1926)
- 21 двор, 103 жыхары (1941)
- 7 гаспадарак, 9 жыхароў (1997)
- 7 гаспадарак, 7 жыхароў (2003)
- 3 гаспадаркі, 3 жыхары (2018)
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]За 400 м на паўночны ўсход ад вёскі ў 1956 годзе на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні вёскі, пастаўлены абеліск.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 снежня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 4 (924).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх